In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Лета ў Белавежскай пушчы-2015: ад калектыўных да індывідуальных "фотасесій"

Каму не спіцца ў ноч глухую? Да яшчэ і каля камеры-фотапасткі? На гэты раз «Каналу дзікай прыроды» удалося «выхапіць» з цемры барсука! Што жывёла рабіла ў запаведнай зоне сярод ночы? – Пераходзіла дарогу: навошта ісці ў ваду, калі ёсць адмысловы мост, які, як сведчаць фотапасткі, карыстаецца папулярнасцю ў самых розных жывёл. Барсук звыйчайна ходзіць па лесе адзін, а з сям’ёй сустракаецца ў нары. 

Нагадваем: паляванне на «чырвонакніжніка» забаронена, сярод галоўных пагроз яго жыццю – транспарт: часцяком ноччу фары асляпляюць жывёлу. Таксама басукам пагражаюць кароста і іншыя «норныя» хваробы. 

Кіроўцы, будзьце ўважлівымі!  

Колькі-колькі? Адразу 9 кабанчыкаў на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! Малыя заўважна падраслі, таму разглядаць іх палоскі стала яшчэ зручней. Надвор’е спрыяе прыемным шпацырам па запаведным лесе, а стаяць на мосціку – сапраўднае шчасце: тут караткалапым не перашкаджае трава. Нашы «каларады» дакладна не адны: маці недзе побач з фотапасткай. Магчыма, з ёй і астатнія брацікі і сястрычкі: самка можа нарадзіць і 15 малых. 

Пакуль лета – расціце, баўцеся на сонцы і не забывайце «фатаграфавацца» для нас! 

 

...а адзін вырашыў, што індывідуальнае фота — лепш, чым калектыўнае :)

«Ну паглядзіце на мае рогі!» – як быццам заклікае алень! Нават схіліўся, каб гледачам «Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» было зручней. Карыстаемся мажлівасцю! 

Рогі яшчэ крыху аксамітныя, але насамрэч амаль закасцянелі. З такімі рогамі наш герой і будзе хадзіць па лесе аж да вясны. Пяць парасткаў на рогах сведчаць, што жывёла даволі маладая, узрост – прыкладна 6 год. Але ўжо зараз бачна, што гэты самец даволі моцны і праз некалькі год мае ўсе шанцы насіць куды больш парасткаў. Ці заўважаць і ці адзначаць такога «Рамэо» самкі? Будзем сачыць разам праз «вочы» камер-фотапастак! 

На «Канале дзікай прыроды» — час летніх трафеяў: ліса нясе ў логава вячэру для малых! На жаль для аматараў птушак, у кіпцюрах рудой паляўнічай – птушка. Але гэта закон прыроды: летам птушаняты вучацца лятаць і яшчэ не дастаткова моцныя, таму становяцца лёгкай здабычай для іншых драпежнікаў. Не супраць адшукаць маладых птушанят і рысь: з гэтай нагоды, як сведчаць даследчыкі, жывёла «патрулюе» лясныя дарогі: там часцяком можна сустрэць забітых ці параненых ад сутыкнення з аўтамабілем птушанят. Суровыя законы прыроды ў запаведным лесе. 

Акурат перад камерай-фотапасткай «завіс» рэдкі крылаты госць! Вялікія вочы, жаўцізна – верагодней усяго, гэта злётак. Можа, птушаня пераблытала дупло і спрабавала ўціснуцца ў «вока» камеры, дзякуючы чаму падаравала «Каналу дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» такі здымак. 

А вы бачылі ў гэтым годзе злёткаў? Чым вас здзівілі малыя? 

Гэты самец выглядае ў самым росквіце сіл: якая поўсць, які хвост! Летам ваўкі ў клопатах за ваўчанятамі, і трымаюцца ў сем’ях. У залежнасці ад таго, наколькі ўдалы год, у сям’і можа нарадзіцца да 5 ваўчанятаў. На жаль, у свеце дзікай прыроды апынуцца не ўсе з іх. Дадзеныя з камер-фотапастак мінулага года адзначаюць не больш чым па 2 падросшых ваўчанят з вывадка. Некаторыя сведкі бачылі ў лесе па 3 маленькіх ваўка, якія трымаюцца маці. 

Мы па-ранейшаму чакаем «сямейныя» фотаздымкі ваўкоў на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! Але пакуль на такія фота ў запаведнай зоне не шчасціць. 

Да новых летніх аглядаў! 

Таксама глядзіце
Ваўкі Белавежскай пушчы: паляваць ці ахоўваць?
Як клімат змяняе паводзіны рэчкі: у Белавежскай пушчы прайшоў Тыдзень водна-балодных угоддзяў
«Болотные» мастер-классы прошли в Каменюкской средней школе
Водна-балотны тыдзень у Белавежскай пушчы
Ошейники у волков, отловленных в 2015 году, отсоединились
Падарожжа з драпежнікам, альбо вітаем на "Воўчым блогу"
По пуще гуляет рысь с тремя котятами! Есть надежда на рост популяции.
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
"Заповедные" волки — новый сезон