In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Як звяры нюхаюць вясну?

Сакавік — час шчырых віншаванняў з вясной ад «Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! На развітанне з зімой мы хочам паказаць вам 2 цікавых яшчэ снежных лютаўскіх відэа пад кодавай назвай «нюх». Справа ў тым, што пахі адыгрываюць у жыцці жывёл куды больш адчувальную ролю, чым у жыцці чалавека. Добрае абанянне – гэта шанец знайсці ежу, адчуць побач драпежніка ці іншую небяспеку. Толькі ўявіце: нос ваўка ў 14 разоў большы за нос чалавека, а абанянне ваўка ў 100 разоў лепш, чым наша з вамі! Звер можа адчуць здабычу на адлегласці да 3 км. Гэтым і займаюцца героі нашага сюжэту: вынюхваюць сляды патэнцыйнай «вячэры». І, думаецца, ужо чуюць пах хуткай вясны! Хто яшчэ шукае пад снегам вясну? 

Абяцаны працяг сюжэта «нюх»! Рудая лясная прыгажуня старанна штосьці вышуквае па снезе. І гэта не толькі ежа. Бо хутка – час выбіраць сабе пару, тэрыторыю і нару для будучай сям’і. Нюх у гэтых справах – добры памагаты. 

Хто

Хто гэта прачнуўся? Добрай раніцы і добрай вясны вам, барсукі! Гэты від кладзецца на зімовы час у спячку, а сакавік – час выпаўзаць з нары, што мы і бачым дзякуючы камерам-фотапасткам і «Каналу дзікай прыроды з Белавежскай пушчы». Канкурэнты барсукоў за норы і ежу – янотападобныя сабакі – больш эфектыўна выкарыстоўваюць зімовыя пацяпленні і выходзяць з сваіх «бярлог», а вось барсукі невылазна сядзяць у норах. Гэта невялікая «кропачка» на фота насамрэч важыць 8-10 кіло! Яшчэ больш цікавых лічбаў – на старонцы барсука ў Чырвонай кнізе

Ізноў разглядаем вясновых аленяў праз вока камеры-фотапасткі! На гэты раз прапануем параўнаць два «экземпляры». Адзіц самец ужо развітаўся з рогамі, аб чам сведчаць невялікія плямы на ілбе. Але рогі даволі хутка растуць, таму хадзіць аленю так нядоўга. А вось другі самец яшчэ ў сваім звычайным выглядзе, з рогамі на месцы. У чым несправядлівасць наяўнасці/адсутнасці рогаў і калі насамрэч час развітвацца з імі? Адказ даволі просты: моцныя самцы скідваюць рогі першымі, а слабыя – пазней. Таму рогі вясной – гэта характарыстка моцы жывёлы. Ці ўбачым мы яшчэ рагатых аленяў? Сочым за «Каналам дзікай прыроды» разам! 

Ці баіцеся вы кажаноў? А кажаноў, якія не проста спяць на дрэвах ці наводзяць шорах на паддашку, а самі фагаграфуюцца ў лесе і выкладаюць свае ўдалыя здымкі на «Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»? Перад вамі – першае фота кажана ў 2015 годзе. Варта сказаць, што кадр даволі рэдкі: напрыклад, у 2014 годзе быў усяго адзін такі сюжэт. Зімой кажаны спяць, а калі адчуваюць цеплыню – прачынаюцца. Наш герой зацікавіўся камерай-фотапасткай і «завіс» разглядаць невядомую рэч. А мы, у сваю чаргу, цяпер маем магчымасць разглядаць яго сілуэт! 

Віншуем кажаноў з вясной і жадаем удалага сезона 2015! 

Разам, але розныя! Камера-фотапастка падаравала нашаму «Каналу дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» вечаровых аленяў! Самцы, як можна заўважыць, даволі розныя: першы – з маленькімі новымі рожкамі, якія называюцца панты. А вось другі носіць упрыгожанне мінулага сезона. Рогі – паказчык моцы аленя: чым хутчэй жывёла іх мяняе – тым лепш не толькі кармавая база, але і агульны фізічны стан. Дарэчы, рогі – самы хутка растучы орган аленя! Да сярэдзіны лета яны адрастуць і будуць важыць да 10 кіло, а то і болей. Новыя дужыя рогі спатрэбяцца аленям восенню, у час рова. Будзем чакаць новых «рагатых» фотаздымкаў на нашым канале! 

Чакаем разам красавіцкі агляд і сочым за "Каналам дзікай прыроды" штотыдзень у сацыяльных сетках АПБ ВКонтакте і Facebook

Таксама глядзіце
Ваўкі Белавежскай пушчы: паляваць ці ахоўваць?
Як клімат змяняе паводзіны рэчкі: у Белавежскай пушчы прайшоў Тыдзень водна-балодных угоддзяў
«Болотные» мастер-классы прошли в Каменюкской средней школе
Водна-балотны тыдзень у Белавежскай пушчы
Ошейники у волков, отловленных в 2015 году, отсоединились
Падарожжа з драпежнікам, альбо вітаем на "Воўчым блогу"
По пуще гуляет рысь с тремя котятами! Есть надежда на рост популяции.
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
"Заповедные" волки — новый сезон