In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Лісіцы, карагоды аленяў і "трыпціхі"

Пачынаем 2015 год на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» снежными фотаздымками з лісіцай! У часы, калі пушча была дзяржаўным запаведнікам (1944-1957 гг.), лісы рэдка сустракалася ўнутры ляснога масіву. Гэты звер аддаваў перавагу перыферыйным ўчасткам, якія лепш забяспечвалі харчаваннем. Са з’яўленнем запаведна-паляўнічай гаспадаркі былі пабудаваны пляцоўкі для падкормкі капытных, праведзены меліярацыйныя працы. Павялічылася колькасць падранкаў і рэшткаў здабытых звяроў. Усё гэта стварыла прывабныя ўмовы для пражывання лісіцы і ўнутры пушчы. Цяпер яна так асвоілася, што ў некаторыя гады ўнутры ляснога масіву сустракаецца часцей, чым на ўскраінах! Спадзяемся, лісам спадабалася і апошняе пашырэнне запаведнай зоны.

Пры першым праглядзе мы назвалі гэты фотаздымак «Вожыкі ў тумане». Напярэдадні новага года дзікі ходзяць па снезе: шукаюць ежу, аглядаюць тэрыторыю ці можа проста любуюцца, які снег бялюткі… Зараз снега ў лесе ўсё менш і ён не замінае кабанчыкам выходзіць на шпацыры, так ім зручней. У залежнасці ад прагнозаў сіноптыкаў чакаем новых снежных ці не вельмі фота! Сачыце за «Каналам дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» кожны тыдзень у сацыяльных сетках і кожны месяц – на сайце АПБ! На развітанне – загадка без адгадкі (бо хто ж ведае?): колькі кабанчыкаў на фота? 

Адны з самых любімых герояў нашага «Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» – гэта янотападобныя сабакі. Напрыканцы восені мы развітваліся з імі, бо яны кладуцца ў спячку да вясны. Але адпачывае гэты звер (у адрозненні ад свайго чырвонакніжнага брата — барсука) не заўсёды, і пры пацяпленнях выходзіць з нары «падышаць паветрам». Нават каля фотопасткі прайшоў! Дзякуй, што нагадаў пра сябе, сабака! Мы разам з табой чакаем вясны і новых фота! 

Ці святкуюць жывёлы Новы год? Камеры-фотапасткі з Белавежскай пушчы даюць станоўчы адказ на гэтае пытанне :)! Мы вырашылі пацікавіцца, які здымак стаў апошнім у 2014 і першым у 2015 годзе. І знайшлі адказ! Хоць фота не вельмі якасныя, але гістарычныя, на мяжы гадоў. Аказалася, што фотасесію ў навагоднюю ноч «заказалі» алені. Жывёла на фота выглядае сумна (можа застаўся без смачнай ежы ці святкуе ў адзіноце). А вось другі алень (гэта не адзін і той жа!) ідзе ў новы 2015 год куды больш упэўнена. Ці ходзяць алені ў святочны час толькі паасобку? Адказ на гэтае пытанне шукайце на наступным здымку! 

Карагод дзяцей – звычайная з’ява падчас зімы. А вось ці бачылі вы карагод аленяў? Мы – бачылі на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! У зімовы час алені збіраюцца ў статкі. Чаму? Так яны памнажаюць сваю ўважлівасць, каб лягчэй было заўважыць драпежніка ці іншую пагрозу. Статак – тыповая форма існавання на тэрыторыях, дзе шчыльнасць аленяў высокая. У Белавежскай пушчы бачылі статкі па 10 і больш асобін. Чым яшчэ будзе радаваць зіма? Сочым за камерамі-фотапасткамі разам! 

У студзені камера-фотапастка «шчоўкнула» рысь! Рысь не кладзецца ў спячку зімой, але фотаздымкі драпежніка у гэты час даволі рэдкія. Уся справа ў харчаранні. Здабыча рысі (казулі, зайцы) сустракаюцца часцей на перыферыі, таму шляхі рысі таксама змяшчаюцца туды. А вось нашы камеры-фотапасткі сканцэнтраваны ў запаведнай зоне ў цэнтры пушчы. Даволі папулярнае месца – гэты мост праз невялікую лясную рачулку. Нягледзячы на халады, лёд на рацэ не стаў. Хто яшчэ не захацеў мачыць лапы? Мы прэзентуем так званы «трыпціх на мосце»! Шукайце яшчэ 2 фота ўнізе!  

Працяг «трыпціха на мосце», атрыманага дзякуючы аўтаматычным камерам-фотапасткам у Белавежскай пушчы. На гэтым кампазіцыйна прыгожым здымку мы бачым аленя, які яшчэ носіць рагі. Убычыць аленя ў такім выглядзе можна яшчэ месяц, а вось у сакавіку яны скінуць сваё упрыгожанне. Потым адрозніць самца ад самкі можна будзе не па наяўнасці рогаў, а толькі па агульным знешнім выглядзе.

І яшчэ адзін герой «трыпціха» з заснежанага маста на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» – воўк! Паляванне на ваўкоў у Беларусі не забаронена, і зіма, на жаль, час актыўнага палявання. Колькі з іх дажыве да вясны, калі прыйдзе час размнажацца? – задаюцца пытаннем абаронцы прыроды. Ваўкі патрэбныя лесу, яны – частка экасістэмы. У чарговы раз заклікаем вас перайсці з палявання да фотапалявання! Няўжо нашы камеры-фотапасткі не натхняюць на гэта? 

Чакайце новых аглядаў праз месяц! 

Таксама глядзіце
Ваўкі Белавежскай пушчы: паляваць ці ахоўваць?
Як клімат змяняе паводзіны рэчкі: у Белавежскай пушчы прайшоў Тыдзень водна-балодных угоддзяў
«Болотные» мастер-классы прошли в Каменюкской средней школе
Водна-балотны тыдзень у Белавежскай пушчы
Ошейники у волков, отловленных в 2015 году, отсоединились
Падарожжа з драпежнікам, альбо вітаем на "Воўчым блогу"
По пуще гуляет рысь с тремя котятами! Есть надежда на рост популяции.
Волк в Беловежской пуще: стрелять нельзя помиловать?
В «Выгонощанском» хищники чувствуют себя хорошо
"Заповедные" волки — новый сезон