In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Па запаведнай сцяжыне разам з "Рэдкай птушкай"!

"Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае вас 18 кастрычніка прыняць удзел у другой экскурсіі гэтага года, якую мы ладзім адмыслова для сябраў клуба «Рэдкая птушка». Першая экскурсія «У пошуках шчурак-пчалаедак» адбылася 31 мая. 

На гэты раз мы наведаем адзіны беларускі запаведнік, які ўваходзіць у структуру ААПТ – Бярэзінскі біясферны запаведнік. Вы даведаецеся, навошта існуюць асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі (ААПТ), чым заказнікі адрозніваюцца ад запаведнікаў і на якой падставе розныя тэрыторыі перадаюцца пад ахову дзяржавы.

Бярэзінскі біясферны запаведнікБярэзінскі біясферны запаведнік

Шпацыр па лясной запаведнай сцяжыне адбудзецца пад кіраўніцтвам  навуковага супрацоўніка запаведніка, арнітолага Юрыя Багуцкага.

На працягу ўсёй экскурсіі мы будзем знаеміцца з птушыным светам Бярэзінскага біясфернага запаведніка, вучыцца адрозніваць птушак па галасах, нам адкрыецца панарама на Верхавое балота з 15-ціметровай вышыні! Дарэчы,  Бярэзінскі знакаміт рознымі відамі дзятлаў, а арнітафаўна запаведніка за ўвесь час налічвае 234 віда птушак

Бярэзінскі біясферны запаведнік Бярэзінскі біясферны запаведнік

Мы ад’язджаем у суботу 18 кастрычніка а 9.00 ад офіса АПБ (вул. Парніковая,11). Вяртаемся ў Мінск пасля 15.00. Кожнаму ўдзельніку пажадана мець пры сабе бінокль, палявы вызначальнік птушак і зручнае адзенне з улікам надвор’я.

Бярэзінскі біясферны запаведнік Бярэзінскі біясферны запаведнік

Абавязкова трэба пацвердзіць свой удзел у экскурсіі да 14 кастрычніка па тэл. гар: 8 017-263-06-13 тел, 8 029-264-87-66 МТС, 8 029-101-68-87 Velcom ці даслаць e-mail на salavei@ptushki.org

Важна: калі вы не з’яўляецеся сябрам клуба АПБ «Рэдкая птушка», але хацелі б паўдзельнічаць у экскурсіі, далучайцеся да клуба зараз – запоўніць анкету на ўступ можна тут

З павагай, Карына Салавей, супрацоўнік па кампаніях і акцыях АПБ

Фота — www.berezinsky.by

Таксама глядзіце
Апошні званок у чацвертай Школе
Лучшее фото, дебют и юмор: номинации Чемпионата по фотобердингу
Что такое "ривервотчинг"?
EuroBirdwatch 2017: сколько птиц насчитала Европа?
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!
EuroBirdwatch-2017: наблюдать вместе миллионы птиц!
Осень: пора в школу. Школу бёрдвотчера!
Клюква, журавли и дигископинг
17 сентября — на "Жураўлі і журавіны" в Миоры!
Первый Лососевый центр открылся в Беларуси