-
Падпісацца на навiны
Дзякуем!
Застаўся апошні крок. Перайдзіце па спасылцы, якую мы адправілі на пазначаны email, каб пацвердзіць, што email сапраўды належыць вам.
Чаму мы ў АПБ?
-
Ірына Шымчук, менеджэр
Я зацікавілася дзейнасцю АПБ з-за сваёй пляменніцы. Мне вельмі хацелася, каб яна расла ў моцнай узаемасувязі з прыродай.
-
Дзяніс Табуноў, урач
Далучыўся да АПБ у 2004 годзе, таму што з маленства марыў пра такія магчымасці: хадзіць па лясах, назіраць за прыродай знутры… А мыж тым – вось яно, зусім побач ёсць абсалютна рэальныя людзі, якія робяць гэта ўсё ў нашай краіне.
-
Ірына Бірына-Паўлава, настаўніца
Ужо 6 гадоў я кіраўнік клуба “Крылаты дазор”. Нам падабаюцца людзі, якія там працуюць. Яны добрыя, разумныя, культурныя, з імі прыемна мець зносіны.
-
Юлія Бондар, выкладчык народных спеваў
Я ўступіла ў «Ахову птушак Бацькаўшчыны» не таму, што мне важна быць чальцом крутой праэкалагічнай арганізацыі. Я палічыла патрэбным дапамагчы сваім унёскам у агульную справу. Ня столькі грашовым, колькі чалавечым. Бо сутнасць жыцця вымяраецца не ў корачках і нават ня ў значыках (хаця яны ў АПБ наймілейшыя!), а ў дапамозе іншым людзям у добрай справе ды ўсім жывым істотам па меры сваіх магчымасцяў.
-
Алена Гарахавік, намеснік дырэктара Рэспубліканскага музычнага каледжа пры БДАМ
У АПБ прывёў мой сын Руслан. З самага дзяцінства ў яго любоў да птушак і ўсяго жывога. Тры гады таму з праграм Руслана Шайкіна даведаліся пра АПБ, адразу ж уступілі. АПБ — гэта наша сувязь з светам прыроды, на які часта не хапае часу. Даведваемся шмат новага не толькі пра птушак, але і пра прыроду і экалогію, у нас ёсць магчымасць выязджаць на экскурсіі. І зараз гэта вельмі важна для нас, гэта частка жыцця. Не ўяўляем сябе без АПБ і без тых цікавых людзей, якіх тут можна сустрэць!
-
Руслан-Павел Гарахавік, вучань школы
Пра птушак я даведаўся ад бабулі. Менавіта яна прывіла мне любоў да іх. Пасля яе аповедаў стаў чытаць кнігі, сачыць за птушкамі ў лесе. Расказаў пра гэта маці, яна падтрымала мяне. Тры гады таму ў батанічным садзе ўбачыў экскурсію АПБ па назіранні за птушкамі, вельмі зачапіла. З тых часоў я неразлучны з АПБ. З біялогіяй у школе ў мяне добра, з хіміяй таксама нядрэнна, таму пасля 9 класаў думаю паступаць на ветэрынара. Хачу звязаць сваё жыццё з дапамогай жывёлам. Дарэчы, у Беларусі не так шмат ветэрынараў, якія могуць дапамагчы птушкам. Так што надышоў час гэта выпраўляць.
Актуальнае: 8-11 марта. Считаем филина в Беловежской пуще вместе!
Умеешь отличить сову по голосу? Айда в лагерь по учёту филинов! Проведи «большие выходные» с удовольствием и пользой.
У страха глаза велики, или Как медиа заставляют нас бояться волка
«Жителей деревни N несколько месяцев держат в страхе волки», «из-за волков люди боятся выйти во двор ночью», «волки порвали собаку» – если уж медиа вспоминают про зверя, то исключительно в таком контексте. Громкие заявления бросают нам с телеэкранов, ими же пестрят новостные ленты. Громкие, но, как показывает практика, безосновательные.
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2018" пачалася!
З 1 сакавіка па 31 траўня кожны можа зарэгістраваць "сваю" першую птушку "Жывой вясны" на сайце springalive.net і паўдзельнічаць у конкурсах кампаніі. Ствары мапу сусветных птушыных назіранняў разам з намі!
Чорнагаловыя шчыгелы: чарада, вецер і шторм з птушак
Птушкі года сабраліся ў чараду-віхуру: захапляльнае відовішча са шчыгламі!
Знаёмся са шчыгелам — птушкай 2018 года!
Птушкай 2018 года быў абраны шчыгел. Даведайся больш пра гэты від і далучайся да нашых акцый!
Белыя буслы, якія засталіся ў нас на зіму — ці трэба іх ратаваць?
З пацяпленнем зімаў буслы могуць заставацца на зімоўку ўсё часцей.
3-4 сакавіка — канферэнцыя АПБ "Птушкі штодня" ў Гродна
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ ладзіць чарговую канферэнцыю, якая праходзіць раз на два гады. Праграма, як заўжды, цікавая і насычаная. Збяруцца ўдзельнікі з Беларусі і замежжа.