Традыцыйна «Салаўіная карта» складаецца пры ўдзеле жыхароў нашай краіны, якія цікавяцца прыродай. Новы фармат удзелу ва ўліках салаўёў дае магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, а таксама бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць. Для тых, хто хацеў бы пазнаёміцца з гэтымі выдатнымі птушачкамі бліжэй і паслухаць іх песні, «Салаўіная карта» стане добрым арыенцірам для самастойных экскурсій у зялёнай зоне свайго горада.
Час спеваў салаўёў абмяжоўваецца маем і пачаткам чэрвеня. Толькі некаторыя салаўі спяваюць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць самых выдатных спевакоў птушынага свету і адзначыць на карце горада «сваіх» салаўёў!
Тут можна паслухаць голас салаўя
Карту можна набліжаць і аддаляць
Дадаць новае назіранне