За ўсё існаванне зямлі было пяць масавых выміранняў жывых істот. Як не дапусціць наступнага? Такое сур’ёзнае пытанне паставілі перад сабой удзельнікі раённай канферэнцыі юных даследчыкаў прыроды, якая адбылася ў Цэнтры пазашкольнай работы Шумілінскага раёна.
11 декабря 2010 года пройдет Первая региональная научная зоологическая конференция "Итоги полевого сезона-2010", организуемая Брестским государственным университетом им. А.С. Пушкина и Западно-Полесским региональным отделением АПБ.
Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак на сваю чарговую штогадовую канферэнцыю “Мы і птушкі”. Канферэнцыя адбудзецца ў суботу-нядзелю 20 і 21 лютага 2010 года ў Гродна.
У нядзелю 13 снежня адбылася канферэнцыя Лунінецкага раённага аддзялення АПБ. Кола ўдзельнікаў аказалася даволі незвычайным для мерапрыемства такога кшталту. Акрамя сяброў АПБ з Лунінецкага раёна ў ёй прынялі ўдзел сябры турыстычнага клуба “Граніт” з г. Мікашэвічы, Лунінецкага лясгаса, старшыня суседняга Іванаўскага аддзялення АПБ, а таксама прадстаўнік сакратарыята АПБ.
Заходне-Палескае рэгіянальная аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” разам з Вамі ўжо 5 год. Гэта маленькі, але ж юбілей. Наша праца ўвесь час была накіравана на захаванне прыроднага асяроддзя роднага краю і павышэнне якасці экалагічных ведаў студэнтаў, школьнікаў і проста аматараў прыроды праз далучэнне іх да цікавага і таямнічага свету птушак.
Як заўсёды на пры канцы лютага ў гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна адбылася сустрэча сябраў АПБ з Гарадзеншчыны, на якую ў гэты раз сабраліся больш за 60 ўдзельнікаў. Акрамя гарадзенцаў і гасцей з Брэста і Мінска да нас завіталі калегі са Швэцыі – Ленарт Карлсан (прадстаўнік SOF), і Літвы — Крыстэр Кастрэн (бізнесмэн і Ганаровы консул Фінляндыі ў Літве, бёдуотчар з амаль 50ці гадовым стажам).
21-22 лютага 2009 года ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага ў г.Гродна адбудзеца адкрытая справаздачная канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), прысвечаная 115-ці годдзю з дня нараджэння Яна Каханоўскага. Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх!