Што адбываецца за акном? Надвор’е, скажам шчыра, далёка не бёрдуочарскае. Таму прапануем вам перачакаць халады дома, у цёплых шкарпэтках і пад утульнай коўдрай. А галоўнае – разам з новымі нумарамі часопіса “Птушкі і мы” і інфармацыйнага бюлетэня АПБ! Нарэшце яны выйшлі!
У нумары, акрамя навінаў праектаў і аддзяленняў, вы знойдзеце інфармацыю пра новы заказнік “Сакаліны”, пра тое, якімі рознымі бываюць чэмпіянаты, і як самастойна арганізаваць пляцоўку на Восеньскія дні назіранняў.
У нумары вы зможаце пазнаёміцца з навінамі праектаў і аддзяленняў, даведацца пра тое, што пагражае беларускім балотам і якую ролю ў жыцці птушак адыгрываюць ЛЭП, а таксама пра бліжэйшыя мерапрыемствы, у якіх вы можаце прыняць удзел.
Паважаныя сябры!
Выйшаў чацверты, апошні ў 2010 годзе, нумар бюлетэня АПБ, у якім вы знойдзеце навіны праектаў і аддзяленняў, а таксама вызначальнік для Зімовых улікаў.