Навукова абргрунтаваная гідралагічная мадэль распрацоўваецца дзеля балота Званец, якое з’яўляецца самай значнай Тэрыторыяй важнай для птушак (ТВП) у Беларусі. Гэта адно з найбуйнейшых некранутых нізінных балотаў Еўропы, якое знаходзіцца пад моцным уплывам прылеглых меліярацыйных сістэм.
Чароўны Званец перад навальніцай
Цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў шэраг праэктаў быў накіраваны на захаванне Званца, у першую чаргу шляхам аптымізацыі яго гідралагічнага рэжыму. Дзякуючы рэалізаваным мерапрыемствам удалося спыніць засухі, ад якіх раней моцна пакутавала гэта балота. Тым не менш, высокія паводкі ў гнездавы сезон на балоце ўсё яшчэ з’яўляюцца істотнай пагрозай.
На першым этапе праведзены вымярэнні ўзроўняў вады ў каналах па перыферыі балота. Высокатэхналагічнае GPS абсталяванне дазволіла атрымаць дадзеныя з сантыметровай дакладнасцю
Комплекснае даследванне гідралогіі Званца праводзіць ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» у супрацоўніцтве з факультэтам водазабеспячэння і гідрамеліярацыіі Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах дзякуючы фінансавай падтрымцы фонда А.Г. Левенціса. У выніку даследвання будзе распрацавана лічбавая мадэль рэльефу, здзейснена імітацыйнае мадэліраванне воднага рэжыму з улікам розных фактараў, складзена схема кіравання водным рэжымам балота з мэтай забеспячэння гідралагічных умоў, спрыяльных для біяразнастайнасці.
Уладзімір Малашэвіч,
міжнародны супрацоўнік
па захаванні вяртлявай чаротаўкі
malashevich@ptushki.org