Маем гонар запрасіць Вас на адкрыццё выставы жывапісу «Песні Дрыгвы» мастака Алеся Квяткоўскага.
Праз верш Віктара Шніпа «Балота» (2010), праз вандроўкі па Палессю, праз супрацоўніцтва з ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» i з’явілася cенняшняя выстава. Алесь Квяткоўскі ўбачыў міфалагічных балотных істот не жахлівымі істотамі, а паэтычнымі ўвасабленнямі жывой прыгажосці.
Адкрыцце выставы 07.05.2013 г. а 17 гадзіне ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (вул.Гікалы, 4).
Запрашаем Вас завітаць на выставу крыху раней (16.30 — 16.45) каб паслухаць цудоўныю музыку Алеся Лася і яго капэлы, прысвечаную беларускім балотам. У праграме імпрэзы запланавана паэтычная прэцентацыя беларускіх балот і балотная гарбата.
Націсніце, каб спампаваць у лепшай якасці
Выстава прымеркавана да 35-годдзя прафесійнай і педагагічнай дзейнасці Алеся Квяткоўскага.
Выстава працуе: 03.05.2013 – 03.06.2013 штодзенна з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка.