In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Праведзены ўлікі амялушак у Брэсце і ваколіцах

Праведзены ўлікі амялушак у Брэсце і ваколіцах.

Амялушка (Bombycilla garrulus) – птушка велічынёй са шпака, якая ў масе прылятае да нас узімку. Гняздуе ў паўночнай паласе лясной зоны Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Падчас зімовых міграцый залятае да Англіі і Францыі ў Еўропе, да Турцыі, на поўдзень Сібіры, Сярэдняй Азіі, Манголіі, Паўночнага Кітаю i Японіі ў Азіі, у Амерыцы з’яўляецца на поўначы ЗША. Гэта вельмі пражэрлівыя птушкі, увесь зімовы час занятыя пошукамі ежы.

Падчас вандровак амялушкі ў велізарнай колькасці ядуць ягады і плён , часта цалкам здымаючы ў лесе ўраджай з рабіны, каліны , глогу , крушыны , барбарыса , шыпшынніка , ядлоўца . З`едзеная адной птушкай за дзень вага ягад можа нават перавышаць іх уласную вагу. Але не ўся ежа , з'едзеная імі , засвойваецца арганізмам : частка ягад і плёну ў неперавараным выглядзе вылучаецца з кішэчніка птушак і , патрапіўшы ў глебу , дае паўнавартасныя ўсходы . Так амялушкі спрыяюць распаўсюджванню раслін , аказваючы лесу як бы " паслугу за паслугу ".

Падчас вандровак амялушкі дзівяць сваёй даверлівасцю. Выкарыстоўваючы гэтую рысу паводзін, у ранейшыя гады іх у мностве нішчылі ["Дикое избиение птиц", 1893; Кайгородов, 1916], але гэта не зрабіла амялушак больш асцярожнымі.

І ў наш час гэтым птушкам дастаецца: іх забіваюць калі не адмыслова, то неспадзявана. Пацверджаннем таму стала нядаўняя масавая згуба птушак у Брэсце ад удару аб гукаізаляцыйнае шкло. Магчыма, гэтага б не здарылася, калі б вандруючых птушак было не так шмат ў гэтым годзе.

З гэтай нагоды Заходне-Палесскае рэгіянальнае аддзяленне АПБ вырашыла ацаніць стан зімуючых у дадзены момант птушак у Брэсце і ваколіцах шляхам адначасовага падліку. У нядзелю 11 студзеня праведзены ўлікі амялушак у Брэсце, а таксама Камянцы і Маларыце. Брэсцкая каманда ўлікоўцаў налічвала 11 чалавек. Час уліку: з 9 да 15 гадзін. Ахоплена было каля паловы тэрыторыі горада.

У выніку ўлічана 5 невялікіх зграй агульнай колькасцю 155 птушак. Гэта даволі невялікая колькасць у параўнанні з тым, што назіралі раней. Так, за дзень у першыя дні студзеня адзін чалавек мог назіраць да тысячы птушак, нават не прадпрымаючы спецыяльных пошукаў. У Маларыце і Камянцы амялушак у гэты дзень не адзначана. Адсюль напрошваеца вынік, што асноўная хваля міграцыі амялушак прайшла праз паўднёвы захад Беларусі пры канцы першай дэкады студзеня.

Акрамя амялушак таксама былі адзначаны: каля 200 драздоў-піскуноў (Turdus pilaris), 2 чорных дразда (Turdus merula), 213 шпакоў (Sturnus vulgaris).

Cербун Аляксандр, Заходне-Палесскае рэгіянальнае аддзяленне.

Птицы Чукотки
13 студзеня 2009 года
Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров