In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Захаваем прыроду разам!

Захаваем прыроду разам!

Пад такой назвай распачаўся праект, які рэалізуецца разам Заходне-Палескім аддзяленнем ГА АПБ, Дамачаўскім пасялковым саветам і ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе», пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду, ГПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе», і Брэсцкага райвыканкама.

Біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе» створаны пастановай Брэсцкага аблвыканкама ў 2003 годзе на базе заказніка з аднаіменнай назвай. У 2004 годзе рэзерват «Прыбужскае Палессе» атрымаў афіцыйны статус біясфернага рэзервата ЮНЭСКА. Біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе» з’яўляецца беларускай часткай міжнароднага трохбаковага біясфернага рэзервата «Заходняе Палессе», створанага на мяжы трох дзяржаў — Беларусі, Польшчы і Украіны. На раўнінных тэрыторыях — гэта адзіная ў Еўропе трохбаковая (ствараемая пры ўдзеле трох дзяржаў) ахоўваемая тэрыторыя. У свеце існуе 3 такіх тэрыторыі.

Галоўная мэта праекта — павышэнне якасці і эфектыўнасці захоўвання найбольш цэнных экасістэм і відаў біясфернага рэзервата «Прыбужскае Палессе», праз далучэнне мясцовай грамадскасці да яго актыўнай аховы, абсталяванне тэрыторыі, развіццё экалагічнага турызма і адукацыі, стварэнне экалагічнага інфармацыйнага цэнтра.

Біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе» размешчаны ў фізіка-геаграфічным рэгіёне Заходняе, альбо Брэсцкае Палессе. Тэрыторыя рэзервата з'яўляецца важным месцам існавання для вялікай колькасці відаў жывёл і раслін якія з'яўляюцца рэдкімі і ахоўваемымі ці знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў Еўропе. На тэрыторыі «Прыбужскага Палесся» сустракаюцца знікаючыя і вельмі рэдкія ў Еўропе экасістэмы і раслінныя супольнасці. Флора рэзервата налічвае каля 700 відаў вышэйшых раслін, больш за 320 відаў хрыбетных жывёл і больш за 1000 відаў бесхрыбетных жывёл.

Каля 30 відаў раслін і грыбоў, а таксама каля 60 відаў жывёл, якія сустракаюцца на тэрыторыі рэзервату занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і больш за 100 відаў маюць розныя міжнародныя ахоўваемыя статусы.

Да сёняшняга дня, ня гледзячы на існаванне рэспубліканскага ландшафтнага заказніка, значная частка біясфернага рэзервата, ў тым ліку большая частка найбольш каштоўных тэрыторый (зона А) ня мае аніякага нацыянальнага ахоўваемага статуса. У межах ландшафтнага заказніка, створанага ў тым ліку дзеля захавання рэдкіх і ахоўваемых відаў раслін і жывёл, перададзена пад ахову толькі чатыры месцы абітання гэтых відаў, пры тым што ў межах рэзервату вядома толькі жывёл — каля 60 ахоўваемых відаў!

На жаль мясцовае насельніцтва ў большасці, альбо ўвогуле ня ведае пра існаванне рэзервату, альбо ня ведае пра мэты і задачы яго стварэння, а таксама пра яго каштоўнасць і тэрытарыяльную арганізацыю, што часта выклікае канфліктныя сітуацыі. Адсутнасць абсталяваных турыстычных троп і экалагічных сцежак значна запавольвае развіццё турызму ў межах рэзервату.

Без вырашэння вышэйназваных праблем, а таксама шэрагу іншых, ня толькі эфектыўнае функцыянаванне, але і яго існаванне ўвогуле робіцца праблематычным, і менавіта на вырашэнне гэтых праблем накіраваны праект «Захаваем прыроду разам».

Галоўнымі вынікамі гэтага праекту павінны стаць: павышэнне эфектыўнасці функцыянавання біясфернага рэзервата «Прыбужскае Палессе» па захаванню рэдкіх відаў і экасістэм, развіццё экалагічнага турызма, павышэнне ўзроўня экалагічнай адукацыі мясцовага насельніцтва.

У рамках праекту плануецца правесці дэталёвыя даследаванні найбольш цэнных тэрыторый, вылучыць і перадаць пад ахову месцы абітання ахоўваемых раслін і жывёл, удакладніць межы розных зон рэзервату. Забяспечыць захаванне найбольш каштоўных тэрыторый (зона А), праз іх перадачу пад ахову на аснове існуючага заканадаўства (ахоўваемыя абавязкі, памятнікі прыроды, заказнікі мясцовага значэння).

Аднак праект мае ня толькі навукова-даследчыя і абмежавана-забараняльныя характар. Значная частка праекта скіравана на забеспячэнне інфармаванасці мясцовага насельніцтва пра біясферны рэзерват праз падрыхтоўку, публікацыю і распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў. У тым ліку, буклетаў, плакатаў, інфармацыйных стэндаў і інш. Акрамя таго, у межах праекту плануецца стварыць неабходную мінімальную базу для развіцця экалагічнага турызма ў рэгіёне. У тым ліку распрацаваць і вызначыць на мясцовасці экалагічныя тропы і турыстычныя маршруты, стварыць інфармацыйны цэнтр у г.п. Дамачава. Значная роля ў праекце надаецца экалагічнай адукацыі мясцовага насельніцтва, вучняў і студэнтаў — запланавана правядзенне 4 семінараў для леснікоў і настаўнікаў, 4 палявых летнікаў для старэйшых вучняў і студэнтаў.

Значэнне біясфернага рэзервата «Прыбужскае Палессе» для захавання прыроды Еўропы з'яўляецца агульна прызнаным. Павышэнне эфектыўнасці яго функцыянавання ў значнай ступені дадатна адлюструецца на стане экасістэм і відаў рэзервата, а гэта значыць і на ўзроўні іх захаванасці ў Еўропе. Развіццё турызма на тэрыторыі рэзервата палепшыць эканамічны стан мясцовага насельніцтва, адчыніць новыя магчымасці і перспектывы. Давайце захоўваць прыроду разам, дзеля сябе і дзеля будучых пакаленняў!

Андрэй Абрамчук,
Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА АПБ.

Конференция в Бресте
21 снежня 2008 года
Итоги фотоконкурса АПБ
9 снежня 2008 года
Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров