In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем на IV Гродзенскую адкрытую абласную заалагічную канферэнцыю навучэнцаў

Запрашаем на IV Гродзенскую адкрытую абласную заалагічную канферэнцыю навучэнцаў

Ужо традыцыйна, з 20 па 22 лютага 2009 г. на базе Гродзенскай гімназіі №1 імя Я.Карскага адбудзецца IV Гродзенская адкрытая абласная заалагічная канферэнцыя навучэнцаў. У гэты раз яна прысвечана 115-годдзю з дня народзінаў Яна Каханоўскага, заснавальніка Гарадзенскага заапарку. Ўдзельнічаць у ёй могуць старшакласнікі і студэнты першага курса ВНУ з усёй Беларусі.

Як і раней, канферэнцыю арганізуюць Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова Птушак Бацькаўшчыны", Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, «Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі», «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна». Будуць працаваць секцыі: Біялогія і экалогія жывёл; Фауністыка; Гісторыя і заалогія, Ахова жывёльнага свету. Анкеты на ўдзел і тэксты дакладаў прымаюцца да 15 студзеня 2009г.
Умовы ўдзелу і форма прадстаўлення матэрыялаў для далейшай іх публікацыі можна знайсці па адрасу: http://portal.grsu.by/portal/?p=/FACULT/BIOL/CONF/p_conf117
Па ўсім пытанням звяртайцеся да арганізатараў:
Віталь Гуменны /calamita@mail.ru/
Дзьмітры Вінчэўскі /APB_Hrodna@tut.by/

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров