In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Створана першае абласное аддзяленне ГА АПБ са статусам юрыдычнай асобы!

Створана першае абласное аддзяленне ГА АПБ са статусам юрыдычнай асобы!

У сярэдзіне верасня гэтага году ў вёсцы Юзэфін Пружанскага раёну, пад час правядзення савінага летніка, адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Брэсцкага абласнога аддзялення ГА АПБ, у Канферэнцыі прынялі ўдзел 17 сябраў арганізацыі з 9 раёнаў вобласці.

Сябры АПБ амаль з усёй вобласці сабраліся на ўскрайку балота Дзікае ў ваколіцах Белавежскай пушчы, каб абмеркаваць перспектывы і магчымасці развіцця дзейнасці арганізацыі ў межах вобласці. Пад час абмеркаванняў была прадстаўлена прэзентацыя аб дзейнасці мясцовых сябраў АПБ і аддзяленняў на тэрыторыі вобласці за апошнія 10 год. На той час у межах вобласці існавала тры рэгіянальныя аддзяленні: Заходне-Палескае, Лунінецкае і Янаўскае, кожнае з якіх унесла значны ўклад у справу аховы прыроды Берасцейшчыны. У той жа час было адзначана, што ні воднае з аддзяленняў не мае статусу юрыдычнай асобы, што безумоўна абмяжоўвае магчымасці прыродаахоўнай грамадскай дзейнасці.

Таму, для распаўсюджання дзейнасці АПБ на ўсю вобласць аднагалосна было вырашана стварыць Брэсцкае абласное аддзяленне з утварэннем юрыдычнай асобы. Адначасова было адзначана, што ўтварэнне абласнога аддзялення не азначае ліквідацыю ўжо існуючых аддзяленняў. Кожнае з іх будзе існаваць далей і рэалізоўваць сваю дзейнасць у межах сваёй тэрыторыі. Абласное аддзяленне будзе займацца каардынацыяй дзейнасці АПБ у вобласці а таксама дапамагаць ў дзейнасці існуючым аддзяленнем.

Пад час канферэнцыі была вызначана структура аддзялення і абраныя кіруючыя органы, якія складаюцца з 7 сябраў Савету і 3 сябраў рэвізійнай камісіі. У склад рэвізійнай камісіі увайшлі: Сербун А.А., Дзямешка М.У. і Лаўніковіч М.А. У склад Савету аддзялення былі абраны: Абрамчук А.В. Пракапчук В.В., Абрамчук С.В., Нефядовіч А.С., Ильючык Л.І., Ліхван В.В., Кіцель Д.А.; намеснікамі старшыні — Нефядовіч А.С., Пракапчук В.В. Старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення быў абраны Абрамчук А.В.

І вось 30 кастрычніка, рашэннем Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама №14, Брэсцкае абласное аддзяленне было зарэгістравана.

Віншую ўсіх сябраў АПБ з Берасцейшчыны, і ў першую чаргу ўсіх тых, хто прыняў актыўны ўдзел у працы Канферэнцыі. Але рэгістрацыя аддзялення, гэта толькі першы крок, які мы з поспехам пераадолелі. Для таго каб абласное аддзяленне пачало актыўна і эфектыўна працаваць, шмат што яшчэ патрэбна будзе зрабіць, разам для людзей і птушак!

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА АПБ Андрэй Абрамчук

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров