In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Сардэчна запрашаем на ХІ З'езд АПБ

Сардэчна запрашаем на ХІ З'езд АПБ

29 лістапада 2008 года (субота) адбудзецца ХІ З’езд грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Месца правядзення — г.Мінск, вул. Макаёнка 8, Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва (РЭЦДЮ). Стаць удзельнікам З'езда можа стаць любы жадаючы.

Праграма ХІ З’езда грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

8.30-10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў З'езда. Агляд выставы малюнкаў і фотаздымкаў.
10.00-10.45 Адкрыццё З'езда. Вітанні ад прадстаўнікоў арганізацый-партнёраў АПБ.
10.45-11.15 «АПБ – 10 слаўных гадоў» / Ірына Самусенка, Аляксандр Вінчэўскі.
11.15-11.45 Перапынак на каву.
11.45-13.00 Афіцыйная частка.
Справаздача АПБ за 2008 год.
Справаздача аб выкананні стратэгіі АПБ на 2005-2008 гг. і прадстаўленне стратэгіі BirdLife на 2009-2012 гг.
Выбары сябраў ЦС – прадстаўленне кандыдатаў.
13.00-14.30 Перапынак на абед. Галасаванне.
14.30-15.40 Абвяшчэнне вынікаў выбараў. Узнагароджванне пераможцаў конкурсаў АПБ.
15.40-16.00 Даклады. Верхавыя балоты — рэзерваты па захаванню рэдкіх драпежных птушак Беларусі / Уладзімір Іваноўскі, Старшыня АПБ.
16.00-16.30 Перапынак на каву.
16.30-16.50 Захаванне біяразнастайнасці Казахстана — сучасныя праблемы і дасягненні АСБК, партнёра BirdLife у Казахстане / Віталій Громаў, дырэктар АСБК.
16.50-17.10 Кампанія «Птушка года» — 10 гадоў на крылах / Руслан Шайкін, спецыяліст па экалагічнай адукацыі.
17.10-17.20 Абвяшчэнне прэміі Цэнтральнага савета АПБ імя Канстанціна Тызенгаўза.
17.20-18.00 Паведамленні рэгіянальных аддзяленняў АПБ.
18.00-18.15 Прыняцце рэзалюцыі.
18.15-18.30 Закрыццё З'езда.
19.00 Урачыстая вячэра.

Для сябраў АПБ, каму ўжо споўнілася 18 гадоў!
Колькасць удзельнікаў урачыстай вячэры абмежавана. Кошт білета на вячэру складае 25 000 руб. Калі вы маеце намер прыняць удзел у ёй — просьба зарэгістравацца загадзя (да 10 лістапада).

Калі Вам неабходна гасцініца (кошт 13000 руб.) — паведаміце ў сакратарыят АПБ да 10 лістапада.

Да ўвагі ўсіх сябраў АПБ! Калі ў Вас засталіся сяброўскія карткі АПБ за пяць і болей гадоў, не забудзьце ўзяць іх на З’езд. Уладальнікаў картак чакае сюрпрыз.

Патрабуюцца валанцёры! Да ўвагі сябраў АПБ, якія пражываюць у Мінску: для арганізацыі і правядзення З’езда АПБ патрабуюцца валанцёры. Калі Вы жадаеце і можыце дапамагчы, паведаміце ў офіс АПБ!

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров