In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Варта быць: летнік АПБ на Тураўскім балонні

13-16 лістапада на Тураўскім балонне адбудзецца валанцёрскі летнік па ачыстцы найбольш істотных частак поплава ад хмызнякоў.

Выпас калгасных кароў спыніўся на Тураўскім балонне некалькі гадоў таму, а колькасць кароў у прыватных гаспадарках знізілася ў шмат разоў. Тураўскае балонне паволі пачало зарастаць хмызняком. З-за зарастання і фрагментацыі, плошчы, якія выкарыстоўваюцца птушкамі для гнездавання і міграцыйных прыпынкаў, пачалі памяншацца. Акрамя гэтага, значна павялічылася драпежніцтва на гнёздах кулікоў. На некаторых частках поплава ў весну 2008 года поспех гнездавання кулікоў быў блізкі да нуля.

Калі ў Вас ёсць магцымасць і жаданне дапамагчы захаваць унікальнае месца гнездавання кулікоў у пойме Прыпяці – запрашаем узяць удзел у летніку 13-16 лістапада. Для ўдзелу — скантактуйцеся, калі ласка, з Сяргеем Зуёнкам, супрацоўнікам АПБ па экалагічным пытанням ( zuyonak@ptushki.org , (8029) 6685768).

Арганізатары забяспечваюць транспарт з Мінска, а таксама пражыванне і харчаванне на экалагічнай станцыі АПБ у Тураве. З сабой пажадана мець уласны дыванок, спальны мяшок, высокія гумовыя боты (калі чагосьці бракуе – паведаміце і мы зможам гэта забяспечыць).

Ахвотныя таксама змогуць узяць удзел у працы станцыі кальцавання «Тураў» і наведаць гістарычныя мясціны Турава разам з мясцовымі краязнаўцамі.

Больш пра праблемы Тураўскага балоння і тое, што робіць АПБ каб яго захаваць — можна прачытаць ТУТ .

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров