In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
“Вусце Лані” пад аховай

«Вусце Лані» пад аховай.

Летам 2007 года на буйнейшай у Беларусі калоніі бакланаў і чапляў, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспубліканскага заказніка «Сярэдняя Прыпяць» непадалёку ад вусця ракі Лань, адбылася трагедыя . Невядомыя злачынцы, трапіўшы ў самы цэнтр калоніі, літаральна расстралялі яе жыхароў – бакланаў і шэрых чапляў.

Каб дабрацца да птушанят, якія ў той час знаходзіліся ў гнёздах, нелюдзі спілавалі дрэвы. Зроблена гэта было дзеля таго, каб здабыць птушыныя дзюбы, за якія навакольныя рыбгасы выплачвалі грашовую ўзнагароду. Гэтая падзея доўга, бурна і падрабязна абмяркоўваліся як рэспубліканскімі сродкамі масавай інфармацыі, так і наведвальнікамі нашага сайта.

Скончылася ўсё гэта даволі традыцыйна: асобы, непасрэдна вінаватыя ў гэтым злачынстве, так і не былі пакараныя, «крайнім» аказаўся ляснік, адказны за тэрыторыю, дзе адбылася высечка дрэў, ну а што тычыцца адстрэлу, які праводзіўся на тэрыторыі калоніі ў гнездавы перыяд, то гэта было «ў рамах планавай барацьбы з непажаданымі відамі». Наконт жа маральнага аспекту гэтай праблемы ў дзяржаўных фармулярах нічога не сказана...

Гучыць крыху дзіўна, але адзіным выйсцем з гэтай складанай сітуацыі было ўзяць калонію пад ахоўныя абавязкі, іншымі словамі стварыць на тэрыторыі заказніка яшчэ адзін мікразаказнік з дадатковым спецыяльна распрацаваным рэжымам.

Працэдура, якая ў норме павінна займаць не больш за тры месяцы, расцягнулася амаль на паўтара гады. То паперы чамусьці губляліся, то рэжым, які, вядома ж, памылкова, сцвярджалі мясцовыя чыноўнікі, не забараняў наведання калоніі ў гнездавы перыяд...

І вось, нарэшце, мы можам афіцыйна павіншаваць усіх, каго непакоіць далейшы лёс гэтага ўнікальна прыроднага кутка Беларусі. Лунінецкім раённым выканкамам зацверджаны абавязкі па ахове месцаў гнездавання пугача, вялікай белай чаплі, чаплі-кваквы і белай сініцы, якія гняздуюцца на тэрыторыі гэтай калоніі. Вядома, што пад патранаж гэтых «чырвонакніжных асоб» трапляюць і астатнія жыхары калоніі. Распрацаваны ж спецыялістамі АПБ ахоўны рэжым акрамя іншага прадугледжвае поўную забарону на наведванне калоніі ў гнездавы перыяд . Арганізацыяй, якая з’яўляецца адказнай за выкананне рэжыму назначана Сінкевічскае лясніцтва ДЛГУ «Лунінецкі лясгас».

Як складзецца далейшы лёс калоніі, пакажа час, але першы сур’ёзны крок у справе захавання гэтай унікальнай тэрыторыі ўжо зроблены.

Сяргей Зуёнак, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях.
Фота аўтара.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров