In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Капыты на карысць кулікоў

Капыты на карысць кулікоў

З канца верасня 2008 года на Тураўскім балонні (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) аднавіўся выпас кароў. Пасля ўжо шматгадовага перапынку на гэты бадай самы вядомы луг Беларусі зноў выйшлі каля 200 кароў мясцовага СПК « Тураў-агра». Гэтыя вельмі важныя мерапрыемствы выконваюцца ў рамах праграмы грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) па захаванні Тураўскага балоння.

Тураўскае балонне (ці Тураўскі луг, бо балоннем палешукі называюць менавіта поймавыя лугі) – Тэрыторыя важная для птушак (ТВП) міжнароднага значэння, адно з самых значных месцаў міграцыйных прыпынкаў і гнездавання кулікоў у пойме Прыпяці. Штогод, звыш 200 000 водна-балотных птушак выкарыстоўваюць Тураўскі луг увесну. Найбольш масавыя мігранты – баталён (100 тысяч), чайка-рыбачка (50 тысяч), качка-свіцьва (26,5 тысяч), белакрылая рыбачка (13 тысяч), белалобая гусь (10-12 тысяч птушак). На Тураўскім балонні знаходзяцца самыя вялікія ў Беларусі гнездавыя каланіяльныя паселішчы занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусі марадункі і вялікага зуйка. Пры чым, папуляцыя вялікага зуйка складае каля 30% беларускай папуляцыі гэтага віду, а папуляцыя марадункі – самая вялікая ў Беларусі. А ўсяго ж на плошчы ўсяго ў 140 гектараў гняздзіцца звыш 500 пар водна-балотных птушак.

Рэгулярны выпас вельмі неабходны для падтрымання поймавых лугоў адкрытымі. На працягу стагоддзяў, асноўным фактарам, які фармаваў адкрытыя поймавыя лугі, быў экстэнсіўны выпас жывёлы – кароў, канёў, козаў, і, нават, гусей. Усе яны, кожны па-свойму, выядалі, вышчыпвалі, вытаптвалі траву і хмызнякі, фармуючы вельмі спрыяльныя ўмовы для гнездавання кулікоў. Прыпяцкія глебы вельмі ўрадлівыя – таму ўжо пасля некалькі год пасля спынення выпасу поймавыя лугі ці паплавы хутка зарастаць хмызняком і дрэвамі. Так, за апошнія дзесяць год ужо поўнасцю зараслі паплавы каля вёсак Пагост, Азяраны, Петрыкаў, паволі зарастаюць лугі каля Ляскавічаў, Верасніцы.

Не абышлі гэтыя праблемы і Тураўскае балонне. Выпас калгасных кароў спыніўся тут некалькі гадоў таму, а колькасць кароў у прыватных гаспадарках знізілася ў шмат разоў. Тураўскае балонне паволі пачало зарастаць хмызняком. З-за зарастання і фрагментацыі, плошчы, якія выкарыстоўваюцца птушкамі для гнездавання і міграцыйных прыпынкаў, пачалі памяншацца. Акрамя гэтага, значна павялічылася драпежніцтва на гнёздах кулікоў. На некаторых частках поплава ў весну 2008 года поспех гнездавання кулікоў быў блізкі да нуля.

Напрыканцы 2007 года Тураўскае балонне было перададзена ў доўгатэрміновую арэнду АПБ. Арэнда Тураўскага балоння стала першым выпадкам арэнды для прыродаахоўных мэтаў у Беларусі. У рамах выканання праграмы захавання гэтай унікальнай тэрыторыі, ў 2007 і 2008 годзе найбольш істотныя фрагменты цэнтральнай частцы Тураўскага балоння былі ачышчаны ад хмызняковых зараснікаў. Наступным крокам стала арганізацыя кантраляванага выпасу кароў. Дэталёвы маніторынг расліннасці і арнітафауны Тураўскага балоння, што вядзецца разам са станцыяй кальцавання «Тураў», дазволіць ацаніць эфект мерапрыемстваў і ўнесці неабходныя карэктывы.

Шмат кіламетраў поймы Прыпяці ў Беларусі ўжо аддамбавана і страціла сваё значэнне для мігрыруючых птушак. Таму, кожны ацалелы кавалак поймы мае выключную прыродаахоўную значнасць і мусіць быць захаваны. Праграма захавання Тураўскага балоння выконваецца АПБ сумесна з Тураўскім гарадскім саветам пры падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ, Каралеўскага таварыства аховы птушак (RSPB, Вялікабрытанія), EECONET Action Fund (Нідзерланды).

Віктар Фянчук, дырэктар АПБ.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров