In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
“Совы і людзі”

“Совы і людзі”

Праграмма семінара была разнастайнай. На працягу трох дзен ў ваколіцах балота Дзікае ў Пружанскім раёне сябры АПБ з берасцейшчыны майстравалі штучныя скрыні для соў, знаеміліся з вопытам біятэхніі на паўднёвым захадзе Беларусі, асвойвалі азы пастаноукі сетак для адлову птушак, іх вызначэнне і кальцаванне, актыўна адпачывалі, спаборнічалі і хадзілі на экскурсіі.

Сапраўдным сымбалем гэтых дзён стала барадатая кугакаўка....

Гэтай вельмі рэдкай і прыгожай саве было аддадзена шмат увагі і часу. Па-першае, шматлікія цікавыя расповяды ад людзей, якія у рамках праекту рабілі уліковыя працы па гэтаму віду, выраблялі і развешвалі гнездавыя скрыні для яго. Па-другое, колькасць людзей, якія марылі упершыню для сябе убачыць гэтую прыгажуню, была ўражваючай. Сярод іх быў і адзіны “замежны госць”, сябра і калега з арніталагічнай арганізацыі з Польшчы ( LTO ).

Пад час адной з экскурсій на балота “Дзікае” сава была заўважана на сваім гнездавым участку... Аператыўна інфармацыю данеслі усім жадаючым, дастатковы хутка, усе змаглі ня толькі назіраць, але і фатаграфаваць сваю “мару”. На наступны дзень, літаральна ля нашай базы былі заўважаны дзве птушкі, а на балоце, крыху пазней, і яшчэ адна, якія, таксама пералятаючы з месца на месца, пазіравалі перад аб’ектывамі. Агульная колькасць кадраў барадатай кугакаўкі аматараў фотаздымка нашага семінара перавысіла некалькі соцен – ну чым не “фотазорка”!

Прырода заўсёды аб’ядноўвае людзей!

Вадзім Пракапчук,

Каардынатар праекта,

Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА АПБ

Фота Пракапчука В., Сербуна А.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров