In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Новы нумар

Нарэшце нашы чытачы змогуць атрымаць чарговы нумар часопіса «Птушкі і мы», які ўбачыў свет літаральна пару дзён назад. Галоўная тэма нумара прысвечана пытанню, якое хвалюе ўсіх аматараў роднай прыроды, ды і, бадай што, усіх сумленных беларусаў – гэта пытанне веснавога палявання ў нашай краіне. Акрамя таго ў гэтым нумары вы знойдзеце наступную інфармацыю: — Артыкул Дзмітрыя Вінчэўскага пра сумна вядомага ўсім аматарам прыроды амерыканскага вандроўнага голуба, віду, які ў рэкордна кароткі тэрмін быў бязлітасна знішчаны чалавекам. — Паведамленні вядомых гродзенскіх фатографаў-анімалістаў Георгія Гулеўскага і Мікалая Гулінскага пра свае апошнія дасягненні, падмацаваныя фотаздымкамі. — Вынікі фотаконкурса «У аб’ектыве Тураўскае Балонне», які праводзіўся на сусветна-вядомым поплаве, што ў наваколлі Турава. На каляровым развароце прадстаўлены здымкі вядучых фотамастакоў краіны, якія занялі ў гэтым конкурсе прызавыя месцы. — Аўтарскую старонку маладога таленавітага фатографа з Гародні Дзмітрыя Якубовіча. — Літаратурная замалёўка Вадзіма Пракапчука пра сустрэчы з рэдкай таямнічай савой сычом-сіпелем. — Матэрыял Дзяніса Кіцеля пра гнездаванне вушастай савы ў штучных гнездах. — Гістарычны артыкул Дзмітрыя Вінчэўскага, прысвечаны 125-годдзю са дня нараджэння нашага знакамітага суайчынніка акадэміка Тадэвуша Іваноўскага. — Нарыс Сяргея Зуёнка, прысвечаны птушцы 2008 года – вялікай белай чапле. Нагадваем, што часопіс «Птушкі і мы» распаўсюджваецца бясплатна, і атрымаць яго зможа кожны сябра АПБ, які пацвердзіў сваё сяброўства ў арганізацыі за бягучы год. Для ўсіх іншых адзіная магчымасць атрымаць часопіс (а таксама ўсе іншыя матэрыялы АПБ) – гэта далучыцца да нашых радоў. Зараз вядзецца рассылка часопіса ўсім сябрам АПБ. Карыстаючыся выпадкам рэдкалегія часопіса звяртаецца да сваіх чытачоў, ды і ўвогуле да ўсіх, хто чытае гэтыя радкі. Сябры, вы таксама маеце магчымасць стаць аўтарамі нашага часопіса. Калі у вас ёсць добрыя фотаздымкі альбо жаданне і магчымасць напісаць нам аб сваіх вандроўках, цікавых сустрэчах у прыродзе, дадзеныя аб падзеях у галіне аховы прыроды альбо іншыя матэрыялы, якія адпавядаюць тэматыцы нашага выдання, звяртайцеся да рэдактара выдання на электронны адрас zuyonak@ptushki.org Будзем рады змясціць ваш матэрыял на старонках часопіса «Птушкі і мы».

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров