In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Царства выганашчанскага арлана" ужо ў Ліпску

 

Фотавыстава «У царстве выганашчанскага арлана» працягвае радаваць вока маленькім і вялікім аматарам і знатакам прыроды. На гэты раз яна спынілася ў вёсцы Ляхавіцкага раёна – Ліпску.

Трэба адзначыць, што адкрыццё фотавыставы ў Ліпску было даволі незвычайным. Калі мы толькі пачалі агучваць сваё ўводнае слова, нас абступілі дзеці шчыльным-шчыльным колам так, што дакладчыкі не бачылі адзін аднаго. Як прайшло адкрыццё на гэты раз, паспрабую давесці да вас, сябры, пры дапамозе аматарскіх фотаздымкаў.

На самым пачатку інфармацыйнай гадзіны мы абвясцілі конкурс, што тычыўся доўгачаканых фотаздымкаў. Вучні запаўнялі анкету, якая традыцыйна складалася з пяці пытанняў.

Дырэктар заказніка «Выганашчы», Габец Сяргей Уладзіміравіч, спрабуе зацікавіць школьнікаў сваім мастацкім аповедампра сам заказнік. Як вы можаце бачыць, у яго гэта атрымалася вельмі добра.

А тым часам правяраліся анкеты вучняў, тады і высветлілася, хто з вучняў самы ўважлівы.

Вынікі анкеты не адразу апавяшчаліся, каб школьнікі не страцілі цікавасць да нашых аповедаў. Публіка выказалася сціпла, але гучна. Што, відаць і выклікала дзіўную грымасу на твары дакладчыка. 

Калі ўсе словы былі сказаныя і прэзентацыі паказыная, прыйшоў час падводзіць вынікі. Галоўны прыз, фотаздымак з выявай арлана-белахвоста, атрымала вучаніца пятага класа Сняжана.

А завяршыў адкрыццё фотавыставы традыцыйны пазітыўны інтэрактыў. На здымку вы бачыце падрыхтоўку дзяцей да гульні «Сава і мыш».

У наступны раз адкрыццё фотавыставы будуць чакаць у Свяціцы, яшчэ адной вёсцы Ляхавіцкага раёна. Не спыняюся заклікаць вас, сябры, наведаць фотавыставу.

Юля Траццяк, рэгіянальны каардынатар праекту