In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем у летнік!

Чарговы, ужо 7-мы, палявы летнік-семінар «Начныя жыхары ляСОЎ» адбудзецца 6-8 красавіка. Месцам правядзення летніка традыцыйна з’яўляецца вёска Залессе Пружанскага района Брэсцкай вобласці. Для тых, хто мае праграмму Google Earth, каб убачыць як выглядаюць ваколіцы месца правядзення летніку, дастаткова ў поле пошуку ўвесці наступныя каардынаты N52 43 52,22 E24 17 25,18). Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае. Арганізатарам летніку з’яўляецца Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ». Сёлета праграмма летніку будзе складацца з трох блокаў: тэарэтычнага, працоўнага і экскурсійна даследчага. Першы з іх – тэарэтычны, будзе прысвечаны тэорыі і практыкіе выяўленняў і аховы месцаў абітання ахоўваемых відаў жывёл і раслін (заканадаўчая база, пошук месцаў абітання, падрыхтоўка неабходных дакументаў, супрацоўніцтва з FSC/SGS, выкарыстанне базы дадзеных ЛВПЦ і інш). У рамках працоўнага блоку як заўсёды запланаваны выраб штучных гнездавых скрынь (гэтым разам пераважна для сонь) і праца па добраўпарадкаванню базы лагеру. І трэці блок будзе прысвечаны ўліку соў (у тым ліку праверцы усіх вядомых раней тэрыторый барадатай кугакаўкі).

Каб прыняць удзел ў летніку неабходна на пададзены адрас накіраваць анкету-заяўку. Да удзелу ў летніку запрашаюцца ўсе жадаючыя. Усувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, перавагу будуць мець заяўкі атрыманыя першымі. У гэтым годзе кошт удзелу ў летніку аплочваюць самі удзелнікі. Арганізатары могуць кампенсаваць кошт паліва, ў адзін, альбо абодва бакі ў тым выпадку, калі Вы будзеце дабірацца групай ня менш чым 4-ры асобы (але на адлегласці ня больш за 150 км у радыюсе ад месца правядзення летніку). Альбо Вы можаце далучыцца да арганізаванага даезду. Бус  будзе адпраўляцца з Кобрына праз Брэст на Залессе раніцай 6 красавіка. Размяшчэнне ўдзельнікаў (безкаштоўна) плануецца ваўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах. Кошт удзелу (выдаткі на харчаванне) складзе ад 25 000 да 30 000 рублёў/дзень і будзе залежыць ад колькасці удзельнікаў. Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі.

Анкета удзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ — 2012»

1. Прозвішча Імя Імя па бацьку                                                                                       

2. Узрост                                                                                                                               

3. Хатні адрас                                                                                                                       

4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?                                                                                   

5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі за апошнія 3 гады?                    

6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і гтд.)?  

7. Кірункі Вашай зацікаўленнасці (датычыцца прыроднага асяроддзя)?

8. На колькі (1-3) дзён Вы плануеце Ваш удзел у летніку? (пазначце каліласка дакладны тэрмін –(з — па))

9. Што вы чакаеце ад ўдзелу ў летніке?                                                                                                                           

10. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і електронны адрас                         

 

Анкету-заяўку дасылайце калі ласкана адрас:egreta113@mail.ru

Тэлефон для даведак 7253216 Андрэй Абрамчук