In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Ляхавічы прыехалі арлы

Так-так, я зусім не памыляюся: арлы сапраўды прыехалі. Фотавыстава «У царстве выганашчанскага арлана» працягвае сваю вандроўку. 14 сакавіка выстава перамясцілася ў гімнозію г. Ляхавічы. Больш за 100 вучняў разам са сваімі настаўнікамі змаглі наведацца на нашую сустрэчу. Давайце разам паглядзім, як усё прайшло.

Назіраць за птушкамі – адно задавальненне! Няхай сабе і адлюстраваныя яны на фотаздымках…Назіраць за птушкамі – адно задавальненне! Няхай сабе і адлюстраваныя яны на фотаздымках…

Знайдзі дакладчыка… А цяпер паспрабуй уявіць, як гэты дакладчык крычыць на ўсю актавую залу… Так шкода, што мікрафонаў не было.Знайдзі дакладчыка… А цяпер паспрабуй уявіць, як гэты дакладчык крычыць на ўсю актавую залу… Так шкода, што мікрафонаў не было.

Фізхвілінка: совы паляцеліФізхвілінка: совы паляцелі

Пераможцы конкурсу! Тыя, хто найуважліва разглядзеў фотавыставуПераможцы конкурсу! Тыя, хто найуважліва разглядзеў фотавыставу

І для школы нарыхтавалі падарункаў! Там, дзе добрыя настаўнікі, заўсёды добрыя дзеці.І для школы нарыхтавалі падарункаў! Там, дзе добрыя настаўнікі, заўсёды добрыя дзеці.

Пасля вялікіх і доўгіх размоваў хочацца пагуляць. Як і мінулыя гады – інтэрактыўныя гульні – найлепшы варыянт! На самой справе на здымку ёсць сава і мыш. Толькі вы іх там не ўбачыце ;-)Пасля вялікіх і доўгіх размоваў хочацца пагуляць. Як і мінулыя гады – інтэрактыўныя гульні – найлепшы варыянт! На самой справе на здымку ёсць сава і мыш. Толькі вы іх там не ўбачыце ;-)

Інфармацыйная гадзіна ўжо скончылася, а дзеці ніяк не хацелі адпускаць. Навошта казаць пра вынік сустрэчы – яго трэба бачыцьІнфармацыйная гадзіна ўжо скончылася, а дзеці ніяк не хацелі адпускаць. Навошта казаць пра вынік сустрэчы – яго трэба бачыць

Фотавыстава ў Ляхавічах прабудзе ажно тры тыдні ў сувязі са школьнымі канікуламі. Яе можна наведаць да 3 красавіка. Пра час наведвання можна ўдакладніць па тэлефоне: +375-16-33-2-14-42.

Да наступнай сустрэчы ў Ліпску!

Юля Траццяк, рэгіянальны каардынатар праекту