Вілейскі летнік
Вілейскі летнік
У пачатку жніўня 2008 года на беразе Вілейскага вадасховішча прайшоў міжнародны летнік АПБ “Назіранне за рэкамі”. Летнік праводзіўся у межах супрацоўніцтва АПБ з Кааліцыяй “Чыстая Балтыка”. У летніку прынялі ўдзел школьнікі і выкладчыкі з Беларусі, Расіі і Украіны.
Галоўная ідэя летніка – гэта абмен вопытам па пытаннях абароны і аднаўлення водных рэсурсаў, а таксама знаёмства з рознымі педагагічнымі знаходкамі ў экалагічнай адукацыі.
Кожны дзень летніка быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі як па рабоце, так і па адпачынку. Спецыяльна перад паездкай удзельнікі з кожнай краіны падрыхтавалі нацыянальную праграму на свой дзень. Так, напрыклад, у дзень Расіі была арганізавана работа па станцыях, на якіх дзеці і выкладчыкі рабілі хімічны аналіз якасці вады, вывучалі геамарфалагічныя характарыстыкі рэк, вырашалі складанасці перапрацоўкі розных відаў адходаў, якія трапляюць у нашы рэчкі, і, нават, планавалі свой бізнэс у адпаведнасці з экалагічнымі патрабаваннямі. А вечарам у нас былі русскія частушкі каля вогнішча з падарункамі і пачастункамі.
Беларусы таксама не лыкам шыты. У першы дзень летніка пасля знаёмства актывісты АПБ Інна Сінкевіч і Ірына Кулікава правялі цікавую гульню-абмеркаванне “Зялёнае спажыванне”. З беларускімі птушкамі і раслінамі, індыкатарамі якасці вады, удзельнікаў летніка пазнаёмілі Дзмітры Дубовік і Руслан Шайкін. А методыку біяіндыкацыіі якасці вады вывучалі ўсе: і педагогі і школьнікі. У беларускі вечар, наеўшыся сала з печанай бульбай і агуркамі, запіўшы гэтыя прысмакі беларускім квасам, усе дружна кінуліся танчыць пад баян нашы беларускія польку і кракавяк. Дзеці так самааддана скакалі, што мы вырашылі сала – гэта ўсё-такі наркотык!
Але не толькі работай і танцамі жылі мы ў летніку. У нядзелю, пасля сур’ёзнай размовы пра экалогію Балтыкі, мы паехалі на вельмі цікавую і незвычайную экскурсію “Беларусь сярэдневечная”. Пазнаёміўшыся са старажытнымі Гальшанамі і Крэвам, наш экскурсійны аўтобус накіраваўся у сядзібу Бенюны, дзе мясцовыя музыкі парадавалі нас гульнёй на старажытнай валынцы, рыцары спаборнічалі паміж сабою за наілепшую прыгажуню, а скончылася ўсё вогненным шоў на гары за сядзібай.
У апошні вечар перад вогнішчам, калі удзельнікі дзяліліся ўражаннямі аб праведзеным часе, самым вялікім недахопам летніка большасць назвала вельмі малы тэрмін – усяго толькі адзін тыдзень. Мы спадзяёмся, што летнік стане штогадовым мерапрыемствам АПБ і будзе больш працяглым, калі надвор’е дазволіць!
Наталля Парэчына, Каардынатар праекта “Назіранне за рэкамі”
- Таксама глядзіце
-
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
-
В Мьянме поймана навозная черепаха
-
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
-
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
-
“Юны бёдуочар III”
-
У Ельні з'явіліся захавальнікі
-
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
-
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
-
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
-
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров