In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Ельня 2008"
"Ельня 2008" На адным з буйнейшых верхавых балот Еўропы Ельня, што знаходзіцца на поўначы нашай краіны ў Шаркаўшчынскім і Міёрскім раёнах Віцебскай вобласці адбылася чарговая акцыя па аднаўленню гідралагічнага рэжыму гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі. Яе ініцыятарам выступіла грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры фінансавай падтрымцы кампаніі «Кока-кола бэўрэджыз Беларусія». У мінулым стагоддзі балота было асушана, і гэта прывяло да дэградавання яго ўнікальнай флоры і фауны. Акрамя таго, у выніку асушэння вырасла верагоднасць узнікнення тарфяных пажараў на балоце. Так, у засушлівым 2002 годзе пры чарговым пажары згарэла больш за 30% тэрыторыі балота. Мэтай праекту, які ужо другі год рэалізуе АПБ, з'яўляецца пабудова плацін на меліяраяцыйных каналах, па якіх вада выцякае з балота. У мінулым годзе на буйнейшых каналах валанцёрамі АПБ таксама пры падтрымцы кампаніі «Кока-кола» было пабудавана 24 плаціны, якія, як паказаў сёлетні год, эфектыўна падрымліваюць узровень вады на балоце. Балота Ельня размяшчаецца на водападзеле і ўяўляе сабой вялізную тэрыторыю (22 тысячы квадратных кіламетраў) з перападам высаты да 7 метраў паміж цэнтральнай і перыферыйнай часткамі. Таму, каб эфектыўна затрымаць ваду, трэба будаваць цэлы каскад плацін на кожным з каналаў. Праведзеныя вясной і ў пачатку лета даследванні паказалі, што шэраг плацін патрабуе рэканструкцыі, а на асобных участках каналаў неабходна пабудаваць дадатковыя плаціны. Гэта і стала галоўнай мэта праведзенай акцыі. У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі кампаніі «Кока-кола бэўрэджыз Беларусія», сябры і супрацоўнікі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», супрацоўнікі дзяржаўнага ландшафтнага заказніка «Ельня» і навучэнцы браслаўскай гімназіі на чале з настаўнікам біалогіі. Усяго за два дні было рэканструявана 6 плацін. Дапрацоўка астатніх і пабудова новых плацін – гэта тэма будучых палявых лагераў, якія адбудуцца неўзабаве. Жадаючыя ўзяць удзел у гэтай нялегкай, але вельмі патрэбнай справе, могуць кантактаваць па тэлефоне +375 29 668 57 68 з Сяргеем Зуёнкам, альбо тэлефанаваць у офіс АПБ: 8 017 2 63 01 30.
Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров