NRM таксама за вясну бяз стрэлаў!
З усіх краін Еўропы толькі у Беларусі і некаторых абласцях Расіі можна страляць гусей і качак вясной, у перыяд, калі яны вяртаюцца на свае гнездавыя тэрыторыі і прыступаюць да размнажэння. Нават ў савецкія часы вясновае паляванне было браканьерствам.
Калі ж параўнаць тэрміны палявання, дык тут Беларусь выглядае сярэдневечнай краінай нават у параўнанні з усходняй суседкай – ў нас можна страляць птушак амаль 60 дзён супраць 2-10 дзён у розных рэгіёнах Расіі.
Абаронцы дзікіх птушак ўжо сабралі больш 10 000 подпісаў жыхароў нашай краіны за тое, каб птушкі ўвесну ў Беларусі чулі сябе бяспечна.
Збор подпісаў працягваецца – будзьма разам для птушак і людзей!
АПБ прапануе сапраўдным паляўнічым не даставаць свае стрэльбы ўвесну.
За вясну бяз стрэлаў!
03-04-2008
Аляксандр Вінчэўск і , АПБ, Мінск. Здымак з канцэрту NRM аўтара.
Артыкул па тэме: