In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Прылёт першых буслоў даў старт кампаніі “Жывая вясна” ў Беларусі!
Прылёт першых буслоў даў старт кампаніі “Жывая вясна” ў Беларусі!Прылёт першых буслоў даў старт кампаніі “Жывая вясна” ў Беларусі!

Кампанія «Жывая вясна» праводзіцца ўжо трэці год. Мэта праекту – сабраць дадзеныя аб тым, як мігрыруючыя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. У якасці індыкатараў надыходу вясны абраны добра вядомыя птушкі: белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль.

«Жывая вясна» — гэта першы праект у Беларусі, тым больш Еўрапейскага маштабу, які дае магчымасць арганізавана сабраць феналагічныя звесткі веснавога прылёту птушак. Прыняць удзел у міжнародным праекце можа любы вучань, педагог ці іншы жыхар краіны.

Прыняць удзел у праекце вельмі проста і цікава. Назіраць за птушкамі можна нават каля хаты ці школы, у горадзе ці вёсцы, у лесе ці парку. Калі вы першы раз заўважыце птушак, абраных у якасці індыкатараў надыходу вясны, неабходна занесці гэтыя назіранні на спецыяльна створаны сайт www . springalive . net Вельмі важна, занесці на сайт паведамленні кожнага назіральніка, нават калі ў рэгіёне гэта птушка ўжо адзначана другімі назіральнікамі.

На сайце вы можаце паглядзець, колькі рэгістрацый птушак зафіксавана ў кожнай краіне Еўропы, пазнаёміцца з картамі прылёту птушак. Тут вы зможаце знайсці так сама шмат цікавай інфармацыі пра птушак і іх міграцыі. Калі няма доступу ў інтэрнэт ці ўзніклі складанасці з сайтам, можна патэлефанавать у офіс АПБ па тэлефоне: (017) 2630613, (017) 2630130 і супрацоўнікі АПБ змесцяць вашу інфармацыю на сайце.

Калі вы ўпершыню ўбачыце ці пачуеце адзін з прапанаваных відаў птушак, гэта назіранне можа застацца толькі вашым, але калі вы гэту інфармацыю змесціце на сайт, то яна войдзе ў агульны склад усіх назіранняў, зробленых на тэрыторыі Еўропы. Чым больш людзей прыме ўдзел у назіраннях за птушкамі і змесціць іх на сайт, тым большую дакладнасць будзе мець уся праца.

Назірайма разам за прылётам птушак у Беларусі і Еўропе!

Руслан Шайкін, спецыяліст АПБ па экалагічнай адукацыі

Пресс-релиз от 17 марта 2008г.

Артыкулы па тэме:

Назіраце разам з усёй Еўропай птушак — пасланак вясны!

Даведка АПБ: у рамках кампаніі «Жывая вясна» у 2007 годзе было зроблена 16277 назіранняў. У параўнанні з папярэднім годам, агульная колькасць назіранняў павялічылася ў чатыры разы. Найбольшая колькасць паведамленняў была ў Ірландыі – 5135, Польшчы – 4568, Італіі – 1363. Беларусь па колькасці занесеных на сайт назіранняў змясцілася на 11 месцы з 254 паведамленнямі. Белы бусел атрымаў большую колькасць назіранняў сярод нашых суайчыннікаў – 129! Затым па колькасці назіранняў ідзе зязюля — 55, вясковая ластаўка — 52, найменшую колькасць назіранняў атрымаў свіргуль — 18. У Еўропе самым назіраемым відам стала – вясковая ластаўка — 2721 звестка, затым – белы бусел — 2264, свіргуль — 1657, зязюля — 871. Цікава, што найбольшая колькасць назіранняў за белымі бусламі ў Еўропе прыходзіцца на 26 сакавіка – 1 красавіка, якраз на Дзень птушак. Найбольшая колькасць назіранняў за вясковай ластаўкай у Еўропе была зроблена з 2 па 8 красавіка, зязюлі – з 23 па 29 красавіка, свіргуля – з 14 па 20 мая.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров