In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Беларусі найбольш браканьераў на Віцебшчыне ды Меншчыне
У Беларусі найбольш браканьераў на Віцебшчыне ды МеншчынеУ Беларусі найбольш браканьераў на Віцебшчыне ды Меншчыне

У Дзяржінспэкцыі зазначаюць, што такая мапа патрэбная, каб эфэктыўней каардынаваць працу па выяўленьні й караньні браканьераў.

Тым часам мапу не зьбіраюцца паказваць шырокаму колу грамадзтва, каб «не падаграваць цікаўнасьці людзей і не правакаваць дадатковай актывізацыі браканьерства». Інспэктары толькі зазначаюць у агульных фразах, што «найбольш браканьераў там, дзе найбольш рыбы й жывёлаў». Называюцца рэгіёны: Віцебшчына й Меншчына, якія лідыруюць па колькасьці складзеных пратаколаў.

А пратаколаў болей з кожным годам: за 2006 год склалі 12 600, а за 2007 ужо 14 тысяч пратаколаў. Большасьць зь іх — 8200 — складзена за парушэньні ў галіне рыбалоўства. За мінулы год інспэктары канфіскавалі ў парушальнікаў звыш 17 800 прыладаў незаконнага паляваньня, у тым ліку амаль 15 тысяч сетак. Сярод іншых прыладаў — 19 электрычных агрэгатаў для забойства рыбы й 14 выбуховак для той жа мэты. Ува ўсіх браканьераў за год забралі 16 тон незаконна здабытай рыбы.

Акрамя парушэньняў на агульных вадаёмах, более выпадкаў крадзяжу рыбы на сажалках, якія належаць рыбным гаспадаркам. Цягам году інспэктары перадалі ім назад больш за 4 тоны незаконна злоўленай рыбы.

Што да паляваньня, дык за мінулы год Дзяржінспэкцыя выявіла 960 выпадкаў парушэньня закону. Канфіскавана 548 стрэльбаў і больш за 5 тонаў мяса жывёлаў.

17-03-2008

Арцём Багданаў

Польскае радыё для замежжа

Карыкатура з www.CartoonStock.com

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров