Разам з намі за вяртаннем у Еўропу гэтых чатырох відаў птушак назіраюць людзі з усёй Еўропы. І дзякуючы вашай інфармацыі мы зможам больш даведацца пра міграцыі птушак не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе.
Жыхары Кіпру, Партугаліі, Іспаніі і іншых краін Заходняй і Паўднёвай Еўропы ўжо адзначылі на гэтай інтэрнэт-старонцы свае першыя вясновыя назіранні белых буслоў і вясковых ластавак у сваіх краінах.
У Беларусі, не гледзячы на параўнальна раннюю і цёплую ў гэтым годзе вясну, гэтыя віды пакуль не адзначаны. Таму яшчэ ёсць час, каб успомніць адметныя рысы ўсіх чатырох відаў, пачытаць пра пералёты птушак і выкарыстаць іншую інфармацыю з гэтага сайту.
Заклікаем усіх аматараў прыроды назіраць за вяртаннем да нас пералётных птушак і заносіць адпаведную інфармацыю на сайце «Жывой вясны».
У гэтым годзе сайт загружаецца значна хутчэй, з’явіліся магчымасці паглядзець на чужыя і занесці на сайт свае здымкі птушак. Настаўнікам і кіраўнікам гурткоў можна не заносіць асобна тыя самыя назіранні за кожнага вучня (калі няма магчымасці зрабіць гэта кожнаму ў кампутарным класе), а занесці іх як групавыя вынікі.
Як і ў мінулым годзе, для кіраўнікоў клубаў «Крылаты дазор» ёсць выдатныя адукацыйныя гульні з дадаткам у выглядзе шматлікіх ілюстрацый.
Разам – для птушак і людзей!
Заходце на / www. springalive. net /
Артыкул па тэме: Прылёт першых буслоў даў старт кампаніі «Жывая вясна» ў Беларусі!