Навукоўцы ўздзейнічалі на вусеняў тытунёвага бражніка лёгкімі ударамі току пры адначасовым з'яўленні вызначанага паху . Вусені навучыліся пазбягаць крыніцаў характэрнага паху . Калі яны прайшлі стадыю кукалкі і ператварыліся ў дарослых матылёў , гэтыя матылі захавалі ўспамін аб небяспецы , звязанай з такім самым пахам , і працягвалі яго пазбягаць . Ператварэнне , якое перажывае вусень перш чым стаць матыл ё м , настолькі радыкальна е , што перад навукоўцамі ўстала новая праблема . Зараз неабходна высвятліць , дзе ж захоўваецца памяць пры поўнай перабудове іх н э рвовай сістэмы .
(1) Blackiston DJ, Silva Casey E, Weiss MR (2008) Retention of Memory through Metamorphosis: Can a Moth Remember What It Learned As a Caterpillar? PLoS ONE 3(3): e1736. doi:10.1371/journal.pone.0001736 ( http://www.plosone.org/doi/pone.0001736 )
07-03-2008
Крыніца: www.physorg.com і www . svobodanews . ru
Здымак з www.museum.state.il.us
Артыкул па тэме: Адкрыты цікавы прыклад мімікрыі