У прыватнасці, былі выяўленыя гіганцкія падводныя павукі, цела якіх мае памер сталовай талеркі і вялізныя медузы, шчупальцы якіх дасягаюць даўжыні шасці метраў. Адзін з кіраўнікоў экспедыцыі аўстралійскі навуковец Марцін Рыддл ( Martin Riddle ) адзначыў: "Гігантызм жывёлаў даволі шырока распаўсюджаны ў антарктычных водах. Мы знайшлі таксама вялізных чарвякоў і ракападобных , а таксама рыбаў даволі дзіўнага выгляду. Гэта сапраўды ашаламляльна – плаваць па зусім недасьледаваным падводным Свеце паміж гор і далін і назіраць розныя праявы жыцця на кожным сантыметры доннай паверхні або бачыць пакуль недаступныя расколіны і глыбіні. "
Ўжо ў бліжэйшы час адабраныя экземпляры будуць разасланыя ў розныя навуковыя ўстановы па ўсяму свету, каб апісаць, вызначыць, узяць кавалкі тканін і даследаваць ДНК усіх сабраных жывёл.
Па папярэдніх ацэнках, каля чвэрці адзначаных навукоўцамі істотаў – невядомыя да гэтага віды.
25-02-2008
Крыніца: www.reuters.com і www . svobodanews . ru
Здымак www.reuters.com
Артыкулы па тэме:
Новы від малпаў апісаны ў Амазоніі