Траваедныя дыназаўры, з аднаго боку, павінны былі мець вельмі вялікую тэрыторыю для таго, каб прахарчавацца, з іншага боку — іх шчыльнасць павінна была быць вышэй, чым такая тэрыторыя магла прахарчаваць. Гэта значыць , што іх існаванне з сучаснага пункт у гледжання проста было немагчыма.
Навукоўцы мяркуюць, што метабалізм дыназаўраў быў ніжэй, чым у сысуноў. Але каб забяспечыць такі павольны абмен, яны павінны былі сілкавацца раслінамі, якія сёння на Зямлі ў патрэбных колькасцях проста не сустракаюцца.
Нямецкія навукоўцы лічаць, што траваедныя дыназаўры сілкаваліся хвашчамі, якія пры пераварванні давалі больш энергіі, чым традыцыйная раслінная ежа. Магчыма, у стрававальным тракце траваедных дыназаўраў былі нейкі я ферменты, падобныя тым, што ёсць у сённяшніх жуйных жывёл аў , напрыклад, у кароў.
Праблема ў склад ня ецца тым, што хвашчы ўтрым лі ваюць шмат дыяксіду крэмнія і іх вельмі цяжка перажоўваць, а ў дыназаўраў не было карэнных зубоў (м а ляр аў ) — яны зрывалі расліну і адразу я е праглыналі. Магчыма, дыназаўры выкарысталі своеасаблів ы "млын у страўніку" — праглынутыя каменьчыкі -гастраліты , якія дапамагалі ім пераціраць хвашчы, як сучасныя птушкі пераціраюць ежу. Але на гэта пакуль няма ясных палеанталагічных указанняў.
Сёння само існаванне такіх гіганцкіх асобін, як найбуй нейш ыя дыназаўры, уяўляецца парадаксальным.
11-02-2008
Крыніца: www . physorg . com і www . svobodanews . ru
Малюнак аргентыназаўра з www.raul-martin.net
Іншыя артыкулы па тэме:
Дыназаўры пачыналі размнажацца яшчэ ў «падлеткавым» узросце
Знойдзены рэшткі псіттаказаўра, на якіх захавалася скура