In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем 23-24 лютага на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ
Запрашаем 23-24 лютага на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення АПБЗапрашаем 23-24 лютага на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ

Праграма

Адкрытай канферэнцыі,

прысвечанай 15-ці годдзю заснавання

Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак (ЗБТАП).

Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна

22 лютага, пятніца

IV - я адкрытая Гродзенская абласная зоалагічная канферэнцыя навучэнцаў.

(Асобную праграму можна замовіць у аргкамітэце)

23 лютага, субота

9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00-10.05 Адкрыцьцё канферэнцыі.

10.05-10.30 «Гісторыя аховы птушак у Беларусі – ад ЗБТАП да АПБ» – Аляксандр Вінчэўскі (Мінск)

10.30-10.55 «Верхавыя балоты як рэзерваты рэдкіх відаў птушак» – к.б.н. Уладзімір Іваноўскі (Віцебск)

10.55-11.20 «Незвычайная звычайная зязюля» — к.б.н. Васіль Грычык (Мінск)

11.20-11.50 Конкурс для ўсіх удзельнікаў канферэнцыі.

11.50-12.10 Перапынак на каву і гарбату

12.10-1 2 . 4 0 Афіцыйная частка . Справаздача Рады аддзяленьня і Рэвізійнай камісіі за 2007 год і план дзейнасьці аддзяленьня на 2008 год. Узнагароджаньне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшую выяўленчую работу «Салавей – Птушка 2007 году».

12.40-13.05 «Стратэгія АПБ за забарону вясновага палявання на птушак». – Віктар Фенчук (Мінск)

13.05.-13.30 ВідэаКонкурсы на веданне птушак Беларусі сярод падлеткаў і дарослых.

Розыгрыш бінокляў сярод удзельнікаў зімовых улікаў АПБ ад іх спонсара — кампаніі "Yukon advanced optics"

13.30-14.30 АБЕД. Сталовая гімназіі.

14.30-15.00 Падвядзеньне вынікаў конкурсаў на веданьне птушак і ўзнагароджаньне пераможцаў у абласных конкурсах і намінацыях: «Лепшыя фотаздымк i году», «Лепшыя клубы «Крылаты дазор» году», «Лепшы артыкул у «Кабцы» за 2007 год», «Лепшы арганізатар сустрэч сябраў АПБ з Гарадзеншчыны».

15.00-15.25 «Беларуская працоўная група па куліках – першы год працы і планы на будучыню» — Павел Пінчук (Мінск)

15.25-16.05 Прэм’ера навукова-папулярнага беларускага фільму «Сцежкай ваўка». Рэжысёр к.б.н. Ігар Бышнёў (Домжарыцы)

16.05-16.30 Урачыстае частаванне юбілейным тартом. Перапынак на каву і гарбату

16.30-16.55 «Глушэц і ліса ў Белавескай пушчы – гісторыя ўзаемаадносін». – Мікалай Чэркас (Брэст)

16.55-17.20 «Ці такі ўжо рэдкі чырвонаваллёвы свірстун у Беларусі ?» – к.б.н. Наталля Карліонава (Мінск)

17.20-17.45 «Нашы поплаўныя луні – «дома» і ў Афрыцы» – Дзьмітры Вінчэўскі (Гродна)

17.45-18.00 Падвядзеньне вынікаў канферэнцыі.

19.00-22.00 Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі . Кошт 20.000 руб .

У праграме магчымыя змены.

Пад час канферэнцыі будуць адкрыты выставы конкурсных фотаздымкаў «Нашы птушкі-2007» і дзіцячых малюнкаў, якія перамаглі ў конкурсе «Салавей – птушка 2007 году». Ўсе ўдзельнікі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў нашых птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2007 годзе, а таксама выбраць тройку найлепшых артыкулаў з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ «Кабец».

КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730 — 118,

маб. (029)6-141-666 , Э-пошта: harrier @ tut . by

Віталь Гуменны: (0152) 50 — 14 — 36, маб. (029)2- 84-23-91, Э-пошта: calamita @ mail . ru

Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – зьвязвайцеся з намі загадзя !

Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў арганізацыі і правядзеньні канферэнцыі, зьвязвайцеся з аргкамітэтам!

Пад час канферэнцыі можна набыць палявыя вызначальнікі «Птушкі Еўропы» на беларускай і ангельскай мовах, DVD «Птушкі Беларусі» з кароткімі фільмікамі для вызначэння, CD з галасамі і здымкамі «Птушкі Еўропы» і «Галасы Птушак Беларусі», майкі -саколкі, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды інш прадукцыю пра птушак або з іх выявамі.

Таксама будзе магчымасць заплаціць сяброўскія складкі за 2008 год ды далучыцца да сябраў АПБ: асабістая – 10.000 руб., сямейная – 11.000 руб., ільготная (школьнікі, студэнты і інш.) – 7.000 руб., у Клуб «Рэдкая птушка» – 15.000 руб.

Канферэнцыя адбудзецца ў актавай залі гімназіі №1 г.Гродна

– праспэкт Янкі Купалы, 82

Праезд да прып. «Румлёва» (першы пасля маста) , далей падняцца па лесвіцы з правага боку і ісьці пр.5 хвілін па дарожцы праз арку дома 98 (вул.Кляцкова) і далей па мосціку праз яр — будынак Гімназіі будзе наперадзе.

Ад Чыгуначнага вакзалу аўт. №№ 2, 3 і 16.

Ад Аўтавакзалу аўт. №№ 2, 3, 16, 17 і тралейбус № 6.

З усіх прыпынкаў можна даехаць на маршрутных таксі (кошт 850 руб.).

24 лютага, нядзеля

Прыкладна 10.00-14.00. Экскурсія ў вусце р.Ласасянка ў в.Ласосна (або паездка на ачышчальныя сажалкі ВА» Гродна-Азот» у в.Беражаны. Пра месца і час збору можна будзе даведацца ў аргкамітэце канферэнцыі пасьля 18 лютага.

Экскурсія адбудзецца, калі Вы загадзя пацвердзіце свой удзел у ёй. Для тых, у каго няма ўласнага, могуць быць выданы біноклі на час экскурсіі.

Або 10.00-14.00. Экскурсія па гістарычнай частцы Горадні.

10.00-18.00. Для адмыслова запрошаных лідэраў АПБ з Гарадзеншчыны адбудзецца рэгіянальны Сэмінар па выкарыстанню методыкі «адкрытая прастора», а таксама трэнінг па падрыхтоўцы артыкулаў для выданняў АПБ.

Чакаем Вас !

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров