In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Беларусь пераселяць ланяў?
У Беларусь пераселяць ланяў?У Беларусь пераселяць ланяў?

Спэцыялісты пляну ю ць павялічыць колькасць ланяў , а пасьля прадаваць іх у іншыя паляўнічыя гаспадаркі ды на экспарт . Дарэчы, лані дагэтуль не вадзіліся ў нашых лясах.

Крын і ца: «Вечерний Гродно» , пераклад з www. nn. by

30-01-2008

Камэнтар пра лань/даніэль ( Cervus ( Dama ) dama ) з кнігі "Млекопитающие Беларуси" (Савицкий и др., 2005, ст. 38-40, пераклад ДзВ):

"Яшчэ раней, чым тур і тарпан, у лясах Беларусі, напэўна, была вынішчана лань. Па некаторых дадзеных, у 13 ст. у пушчах Літвы і Беларусі лань была распаўсюджана і была звычайным відам. Вядомыя знаходкі 32 фрагмэнтаў рагоў лані з матэрыялаў старага замка (Горадня), датуемых 13 ст. Арэал лані да наш ага часу значна змяніўся. Ён вельмі скажоны, з аднаго боку, па натуральных прычынах, з другога — у выніку акліматызацыі, якая пачалася здаўна, яшчэ ў часы Рымскай Імперыі. Па сведчаньню С.В.Кірыкава (1952), яшчэ ў 16 ст. лані жылі ў лясах Літвы і Беларусі, аднак ці былі гэта абарыгенныя ці акліматызаваныя жывёлы, сказаць цяжка. Ва ўсялякім выпадку, прыведзены на мал. 2.3 (па Гептнеру и др., 1961) верагодны натуральны арэал лані тэрыторыя Беларусі не ўваходзіць.

Сучасны арэал лані, прыведзены на мал. 2.2 (па Гептнеру и др., 1961), патрабуе карэктыровак і зменаў, таму што працесы вынішчэння, акліматызацыі і рэакліматызацыі не прыпыняюцца дагэтуль. У некаторых краінах Е ўропы яна даўно прадстаўляе з сябе напаўсвойскую паркавую жывёлу, ў іншых — вынішчана.

Па меркаванню Г.Карцава (1903), лань як абарыгенны від у Белавескай пушчы адсутнічала. Па іншым крыніцам, у Б елавескай п ушчы яна існавала яшчэ ў пачатку 18 ст. Адмыслова яе не разводзілі там да 1860г.. Аднак выпадкі заходаў са шляхецкіх гаспадарак .. , дзе існаваў традыцыйны звычай утрымання звяроў пры сядзібах паркаў і звярынцаў, у тым ліку з сядзібы графа Тышкевіча, лічыцца магчымым. Афіцыйна лань сталі завозіць у пушчу з 1860г. У 1899г. усіх жывёлаў, якіх да гэтага ўтрымлівалі ў звярынцы, выпусцілі на свабоду. Іх колькасць павялічвалася і хутка дасягнула 740 галоў.

Пад час Першай Сусветнай вайны лань у пушчы была цалкам вынішчана і больш там не ўзнаўлялася. У 1932 г. лань завозілі ў Налібоцкую пушчу, дзе яна сутракалася і ў пасляваенныя гады (Сержанин, 1955, 1961). Звесткі пра лань у наш час адсутнічаюць, і спробаў рэакліматызацыі не прадпрымалася, што, магчыма, зьвязана з устойлівым меркаваннем пра вялікую шкоду, які яна наносіць лясной гаспадарцы. У наш час існуюць усе падставы аднесці яе да ліку знікнуўшых на тэрыторыі Беларусі відаў, магчымым аб'ектам працаў па рэакліматызацыі, хаця сэнс гэтага патрабуе ўдакладненьня."

Савицкий Б.П., Кучмель С.В., Бурко Л.Д. "Млекопитающие Беларуси" Мн. – «Изд. Центр БГУ», 2005, 320 С.

Здымак з www.forst.hu

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров