In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
“Вайна на апярэджанне” паміж мурашамі і матылямі
“Вайна на апярэджанне” паміж мурашамі і матылямі“Вайна на апярэджанне” паміж мурашамі і матылямі

Распаўсюджаная ў тым ліку і на тэрыторыі Даніі блакітніца алькон , падобна большасці блакітніц (сямейства Lycaenidae ), з'яўляецца "гнездавым паразітам" мурашак, выгадоўваючы сваіх вусеняў у сем'ях мурашак двух відаў: Myrmica rubra і Myrmica ruginodis . Матылёк адкладае яйкі на кветкі і бутоны Гарычкі лёгачнай ( Gentiana pneumonanthe ) . Вусень, які вылупляецца з яйка, некаторы час жыве ў кветцы, сілкуючыся яго тканінай, тройчы ліняе, пасля чаго перамяшчаецца на зямлю, дзе яго знаходзяць мурашкі. Паколькі вусень мае такі ж пах, як і мурашыныя лічынкі, мурашкі нясуць яе ў сваё гняздо і выкормліваюць, прычым вусень есць і нашчадкаў гаспадароў. Лічынка затым акукліваецца , застаючыся ў гасцінных мурашак, і пакідае іх гняздо толькі стаўшы матыльком.

Аказалася, што паміж мурашкамі і блакітніцамі ўвесь час адбываецца эвалюцыйнае спаборніцтва. Мурашкі нясуць істотныя страты ад "зязюль", якія не толькі пазбаўляюць іх нашчадкаў рэсурсаў, але і прама знішчаюць іх. Адпаведна, абдураныя мурашыныя сем'і знішчаюцца адборам, а эвалюцыйную перавагу атрымоўваюць сем'і, якія змяняюць сістэму нюхальнай сігналізацыі хутчэй, чым яе засвояць матылькі. Блакітніцам жа трэба як мага хутчэй прыстасоўвацца да новых пахаў мурашак, якія хутка змяняюцца.

Такі адбор прыводзіць да мазаічнага размеркавання мурашыных папуляцый і звязаных з імі папуляцый блакітніц . Гэтая мазаічная структура на тэрыторыі Даніі была пацверджаная і замапаваная даследнікамі.

Даследаваная навукоўцамі "гонка ўзбраенняў" паміж блакітніцамі і мурашкамі — адзін з нешматлікіх падрабязна вывучаных сучасных выпадкаў каэвалюцыі (узаемазлучанай эвалюцыі) двух відаў.

Арыгінальная праца апублікавана ў Science .

Крыніца: www.svobodanews.ru

23-01-2008

На здымку: Мурашка, уведзены ў зман пахам, ахоўвае вусеня блакітніцы.
Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров