[SCREEN:0] Даследнікі паказалі, што такіх мурашак значна часцей з’ядаюць птушкі, у т . л . тыя, якія звычайна не ядуць мурашак, а сілкуюцца ягадамі. Брушка « мурашак-ягад » літаральна набіта яйкамі паразіта. Яйкі выходзяць цэлымі з экскрыментамі птушак, дазваляючы нематодам такім чынам вельмі лёгка трапляць на новыя тэрыторыі і заражаць новыя калоніі мурашак. Даследнікі лічаць, што змушаная, выкліканая паразітамі або с ы мб і онтам і , мімікрыя, можа быць досыць шырока распаўсюджаная ў прыродзе.
Арыгінальны артыкул даследнікаў пад назовам Parasite-induced fruit mimicry in a tropical canopy ant неўзабаве з'явіцца на старонках часопіса American Naturalist .
21-01-2008
Крыніца: www.svobodanews.ru
Здымкі з National Geographic