Узрост знаходкі ацэньваецца навукоўцамі ў 2-4 мільёна гадоў. Новы від атрымаў навуковую назву Josephoartigasia monesi і аднесены даследнікамі да сямейства Пакаранавых ( Dinomyidae ). У гэтым сямействе да нашых часоў дажыў толькі адзін прадстаўнік – пакарана, якая важыць да 15 кг і распаўсюджана ў Паўднёвай Амерыцы.
Мэтадамі параўнальнай біяметрыі атрымалася вызначыць розныя параметры выкапня і ўзнавіць аблічча жывёлы. Гіганцкі грызун мог важыць больш тоны і быў каля 4 метраў у даўжыню. Мяркуючы па зубах, грызун жывіўся мяккай расліннасцю і пладамі. Ранейшы рэкорд велічыні сярод грызуноў належаў вымерламу віду таго ж сямейства Пакарановых, а менавіта — Phoberomys pattersoni , рэшткі якога былі раскапаныя ў Венесуэле. Важыў гэткі звер каля 700 кілаграмаў.
Самы буйны прадстаўнік грызуноў, з тых, якія жывуць дагэтуль — капібара ( Hydrochoerus hydrochaeris ), якая мае даўжыню да 135 см і вагу да 65,5 кілаграмаў.
Арыгінальны артыкул першаадкрывальнікаў гіганцкага грызуна апублікаваны ў Proceedings of the Royal Society B .
Rinderknecht , A . & Blanco , R . E . Proc . R . Soc . B 10.1098/ rspb .2007.1645 (2008 ).
18-01-2008
Крыніца: www . nature . com і www . svobodanews . ru