Гэта значыць, што дыназаўры і іх «нашчадкі» – птушкі, вельмі адрозніваюцца рэпрадуктыўнай стратэгіяй. Птушкі вельмі ўразьлівы да дасягнення дарослых памераў. Яны максымум энергіі накіроўваюць у рост, каб мець магчымасць лятаць. Птушкі не ўдзельнічаюць у размнажэнні, пакуль не вырастуць да дарослых памераў. У залежнасці ад велічыні, яны пачынаюць размнажацца толькі па дасягненні пэўнага ўзросту: ад году да нават некалькі гадоў у буйных відаў.
У адрозненне ад птушак, вялікія віды яшчараў жылі толькі ад 3 да 4 гадоў па дасягненні канчатковых памераў. З-за таго, што яны пачыналі размнажацца яшчэ пад час росту, яны маглі дадаваць прыкладна дзесяцігоддзе на сваю рэпрадукцыю.
Арыгінальны артыкул з’явіўся ў Proceedings of the National Academy of Sciences (DOI: 10.1073/pnas.0708903105)
17-01-2008
Крыніца: www.newscientist.com і www . svobodanews . ru
На малюнку Andrew Lee/Ohio University – памеры самкі Allosaurus рознага ўзросту: ў 4, 10 і 21 год (канчатковыя).