In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Гнёзды ад школьнікаў для рэдкай качкі!
Гнёзды ад школьнікаў для рэдкай качкі!Гнёзды ад школьнікаў для рэдкай качкі!

Луток – адна з самых рэдкіх і самых прыгожых гняздуючых птушак Беларусі. Пры тым, што гнездавы арэал гэтай паўночнай качкі пачынаецца каля тысячы кіламетраў на поўнач ад межаў Беларусі, у зоне тайгі, наяўнасць маленькай ізаляванай гнездавой калоніі гэтага віду ў Палессі на рыбгасе «Белае» выглядае большы чым дзіўным!

Асаблівасцю біялогіі савука-лутка з’яўляецца яго гнездаванне выключна ў дуплах дрэваў, якія растуць па берагам вадаёмаў. На жаль, у апошні час старых дрэваў з дупламі становіцца ўсё менш і менш. Але арнітолагі знайшлі выйсце – можна зрабіць штучныя гняздоўі і развесіць іх на дрэвах. Такі эксперымент быў зроблены у 1993 годзе супрацоўнікамі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і меў поспех – частка дуплянак была заселена. На сёння яны, на жаль, ужо струхнелі і прыйшлі ў нягоднасць. І вось цяпер настаў час школьнікам прыйсці на дапамогу савуку-лутку. У межах праекту дзеці разам з настаўнікамі на ўроках працы зрабілі каля 30 дуплянак для рэдкіх качак. Дзякуючы ласкавай згодзе кіраўніцтва рыбгаса, усе дуплянкі на яго тэрыторыі будуць заменены на новыя пад кіраўніцтвам спецыялістаў-арнітолагаў. Але на гэтым справа не скончыцца. Калі савукі-луткі заселяць новыя дуплянкі, школьнікі будуць мець магчымасць назіраць за жыццём птушак, і нават напісаць школьную навуковую працу па экалогіі савука-лутка.

Наталья Парэчына, каардынатар праекта, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

Здымак Георгія Гулеўскага (АПБ)

Артыкул па тэме: Луток-жабалоў, або першае навагодняе фотапаляванне

Дадатковая інфармацыя:

1. Рэгулярныя ўлікі лутка на рыбгасе «Белае» вядуцца супрацоўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 1998 года. За перыяд назіранняў, папуляцыя лутка на рыбгасе паступова зніжаецца: 1998 – 22 пары, 2000 – 18 пар, 2004 – 12 пар, 2005 – усяго 4 пары. Адмысловыя даследаванні паказалі, што асноўнай прычынай зніжэння колькасці віду з’яўляецца недахоп прыдатных да гнездавання дуплаў і паступовае разбурванне дуплянак, што былі развешаны 15 год таму.

2. Сажалкі рыбгаса «Белае» маюць выключную ролю ў падтрыманні папуляцый шэрагу рэдкіх відаў птушак. Асабліва важнае значэнне тэрыторыя мае для захавання наступных відаў:

Від Ацэнка колькасці Каментар
Чапля-бугай / Большая выпь 28-35 самцоў Від занесены ў Чырвоню кнігу Белаурсі. Папуляцыя на «Белым» большая за папуляцыю бугая ў Велікабрытаніі
Качка-неразня / Серая утка 10-15 пар
Белавокі нырок/ Белоглазый нырок 22 пары Белавокі нырок мае статус віда, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення, занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу, Чырвоную кнігу Беларусі
Нырок-сівак (Красноголовый нырок) 500-600 пары

Акрамя іх тут гняздуюцца і віды, знікаючыя ў глабальным маштабе: арлан-белахвост Haliaeetus albicilla (1 пара, звыш дваццаці птушак на зімоўцы), драч Crex crex (10 самцоў). Амаль усё лета на тэрыторыі трымаюцца каля 40-50 чорных буслоў Ciconia nigra . Аднак найбольшую вядомасць рыбгас "Белае" набыў як адзінае на Беларусі месца, дзе гняздуецца рэдкая качка савук-луток Mergellus albellus (каля 20 пар).

За сваю ролю ў падтрыманні папуляцый птушак, у 1998 годзе рыбгас «Белае» атрымаў статус Тэрыторыі, важнай для птушак (ТВП) міжнароднага значэння.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров