»Знаходка столькіх новых відаў жывёл на адной тэрыторыі — гэта само па сабе ўжо незвычайна, тым больш што гэтыя віды, напэўна, не сустракаюцца больш нідзе на Зямлі» – заявіў Манро.
Яркая афарбоўка новага віду саламандры (гл. першы здымак), якая нагадвае папераджальную афарбоўку смяротна небяспечных дрэўных жабаў з Цэнтральнай Амерыкі, — хутчэй за усё вынік мімікрыі. Справа ў тым, што такім чынам гэтая начная амфібія можа ахоўваць сябе ад нападу драпежнікаў.
[SCREEN:0] Цікава, што іншая, адкрытая навукоўцамі 6-ці сантыметровая начная саламандра (гл. другі здымак), палюе на жамяру з дапамогай языка, які выкідвае з надзвычайнай хуткасцю. «Яны выкарыстоўваюць свой незвычайны язык, які ёсць адной з найхутчэйшых рухомых частак цела ў Царстве жывёл. За 7 мілісекундаў ён дасягае здабычу» – распавёў д-р Манро.
[SCREEN:1] Трэці від саламандраў, адкрыты брытанскімі навукоўцамі – адна з найменшых хрыбетных жывёлаў на нашай планеце (гл. таксама У Індыі апісана самая маленькая наземная хрыбетная жывёла ). У дарослым стане яна лёгка змяшчаецца на пазногці і мае толькі 3 см даўжыні. Жыве гэтая істота сярод мёртвай лістоты і дрэўных імхоў.
Усе тры віды яшчэ чакаюць на свае навуковыя імёны.
12-01-2008
Крыніца і здымкі: www. news . nationalgeographic . com
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)