Пад час чарговай справаздачнай канферэнцыі нашага адзялення ў суботу, 23.02.2008, агульным тайным галасаваннем прысутных за тры найлепшыя фотаработы будуць абраныя лепшыя здымкі (ад 20 да 30). З іх будзе ўтворана фотавыстава «Нашы птушкі — 2008», якая на працягу 2008 -пачатку 2009г. будзе вандраваць па Гарадзеншчыне.
Аўтары фотаработ (адзінкавых або аб’яднаных у сэрыю), якія зоймуць адпаведна набраных балаў першае, другое і трэцяе месца, атрымаюць адмысловыя прызы ад Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і прыватных спонсараў .
На ўсе пытанні па тэл. (0152) 73-01-18,
або па е-мэйлу APB_ Hrodna@ tut. by адкажа Дзьмітры Вінчэўскі.
Посьпехаў !