In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Луток-жабалоў, або першае навагодняе фотапаляванне
Луток-жабалоў, або першае навагодняе фотапаляваннеЛуток-жабалоў, або першае навагодняе фотапаляванне

[SCREEN:0] Выглядае на тое, што вялікая белая чапля сапраўды засталася на зімоўку на ачышчальных сажалках «Азоту» (гл. таксама тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=436 ). Яна паводзіць сябе даволі актыўна: рыбачыць і пералятае з аднаго вадаёму на другі (гл. здымак). І гэта дае надзею на тое, што яна дачакаецца вясны.

Аднак і акрамя вялікай белай чаплі, ў гэты дзень было каго паздымаць: каля тысячы качак-крыжанак, прыкладна паўсотні лебедзяў-шыпыноў і вялікіх савукоў. На найвялікшым вадаёме плавалі найбольш рэдкія з нашых качак – савукі-луткі. І менавіта ў іх атрымалася з дапамогай фотакамеры падгледзець незвычайную «рыбалку».

Луткі — адны з найпрыгажэйшых нашых качак. Невялічкія белыя самцы з яркімі, чорна-белымі чубамі і чорнымі маскамі на галаве, чорнай спіной і тонкімі чорнымі, але выразнымі палоскамі, якія раздзяляюць белае апярэнне як лініі вопытнага дызайнера, сустракаюцца звычайна на поўначы Еўразіі. Аднак ужо некалькі год у невялікай колькасьці рэгулярна гняздуюць на рыбгасе «Белае», што на Жыткавеччыне ў Беларускім Палессі.

[SCREEN:1] Падкраўшыся з-за густога трыснягу як мага бліжэй, фотапаляўнічы ўбачыў аднаго з самцоў луткоў, які вынырнуў з нечым цёмным у дзюбе. Яго здабычу адразу убачыла адна з качак-крыжанак і кінулася ў пагоню, каб адабраць. Аднак не гледзячы на амаль у два разы меншыя памеры, луток не саступаў ёй у хуткасці, і адначасова – аднак беспаспяхова – стараўся праглынуць тое, што дастаў з глыбіні. Георгі ў захапленні здымаў і здымаў гэтую пагоню, аднак не меў часу выкарыстаць бінокль, каб разгледзець здабычу лутка. Хутка крыжанка адстала, а савук-луток знік за выгібам прыбярэжных зараснікаў, так і не здолеўшы праглынуць вялікую жабу, якую ён дастаў са дна сажалкі. Так-так – гэта была менавіта жаба – яе добра бачна на фотаздымку.

Вось так нечакана скончылася гэтае першае новагодняе фотапаляванне.

Ўсяго ж у гэты дзень атрымалася ўбачыць чатыры самца і дзве самкі гэтых надзвычайна прыгожых птушак, пра назіранне якіх было паведамлена сябрам Клубу200 АПБ.

03-01-2008

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня

Здымкі Георгія Гулеўскага (АПБ)

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров