«Палявы сезон-2009»
«Палявы сезон-2009» – такую назву мае выстава фотаздымкаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», якая гэтымі днямі экспануецца ў фае раённай гімназіі. Яна прымеркавана да Міжнароднага года біяразнастайнасці, якім па рашэнні ААН быў аб’яўлены 2010г. Фотавыставу дапамаглі арганізаваць: Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, юныя арнітолагі – члены гуртка «Крылаты дазор» пад кіраўніцтвам настаўніцы Алы Чуль і Дзяніс Кіцель, студэнт БрДУ імя А.С.Пушкіна і яго мама – Алена Кіцель.
на здымку Дзяніс Кіцель, адзін з ініцыятараў выставы
На 30
фотаздымках можна ўбачыць розных птушак роднага краю. У аб’ектыў фотакамеры трапілі буслы, белы і чорны, шуляк, шэрая кугакаўка, сокал-пустальга
… Праз здымкі аўтары змаглі адлюстраваць прыгажосць беларускіх мясцін, прыкмеціць і зафіксаваць незвычайнае ў звычайным. Усе прадстаўленыя работы, на думку наведвальнікаў, паказваюць шчырае захапленне непаўторнасцю роднай прыроды і жаданнем зберагчы яе для будучых пакаленняў.
Арганізатары запрашаюць ўсіх жадаючых далучыцца да дзіўнага і таямнічага свету крылатых сяброў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.