In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2018" пачалася!

У Беларусь ужо лятуць першыя птушкі і нясуць нам вясну! Хутка мы будзем вітаць  іх на нашай зямлі.

1 сакавіка АПБ пачынаецца чарговы сезон міжнароднай кампаніі "Жывая вясна", у якой Беларусь бярэ ўдзел кожны год. Сустракай птушак разам з намі!

Што такое «Жывая вясна»? 

«Жывая вясна» – міжнародны праект, мэта якога — прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей і дарослых да прыроды і да захавання мігруючых птушак. Птушкі, якія адлятаюць у вырай, вясной пераадольваюць тысячы кіламетраў на цяжкім шляху дадому. Кампанія дае адказы на пытаніі «Якія перашкоды сустракаюцца на шляхах птушак?» і «Як мы можам дапамагчы?». 

 

Якія птушкі абраны вестунамі вясны?

 

Вестунамі «Жывой вясны» абраны пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы буселвясковая ластаўкачорны свіргульзвычайная зязюля і шчурка-пчалаедка. Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую мапу, і людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-мапу падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму. Кожны дзень назіранняў будзе рабіцца ўсё больш, і паступова колер мапы будзе змяняцца. Так мы зразумеем, калі прыйшла сапраўдная вясна!

 

Як дадаць назіранне?

Заклікаем  часцей выходзіць на прыроду і прыглядацца да птушак. Калі ты ўбачыш ці пачуеш птушак «Жывой вясны»– зарэгіструй назіранні. Як гэта зрабіць? Абяры зручны для сябе варыянт:

Важная заўвага! Зарэгістраваць трэба сваю першую сустрэчу птушак "Жывой вясны" ў пэўным месцы, але ты можаш падзяліцца сваёй першай сустрэчай у кожнай вобласці нашай краіны, куды табе надарыцца трапіць на працягу вясны.

 

Што новага ў гэтым годзе?

 –  У гэтым годзе міжнародная кампанія праходзіць пад слоганам "Папярэдзіць сутыкненне птушак са шклянымі паверхнямі!" Любая шкляная паверхня – патэнцыйная небяспекадля птушак – яны падманваюцца адлюстраваннем кустоў і дрэваў, не заўважаюць перашкоды. Вынік такой «сустрэчы» са шклом – несумяшчальныя з жыццём траўмы. Колькасць шматпавярховых будынкаў і шумаізаляцыйных бар’ераў ля дарог расце, а разам з гэтым і праблема сутыкненняў. У нашых з вамі сілах прыцягнуць да яе ўвагу і зрабіць крокі да вырашэння. У межах кампаніі будзем рабіць і размяшчаць адмысловыя налепкі на вокнах, каб зменшыць колькасць птушыных ахвяр, – дзеліцца каардынатарка кампаніі па Беларусі Карына Салавей.

Таксама ў межах кампаніі адбудуцца конкурсы фотаздымкаў і слоганаў (умовы можна спампаваць па спасылцы), пройдуць  птушыныя экскурсіі, прэзентацыі, адмысловыя святы і гульні ў школах.

 Усіх жыхароў краіны мы заклікаем рабіць домікі для птушак, асабліва вітаюцца сінічнікі, як іх правільна зрабіць і развесіць чытайце тут.

Вельмі каштоўнымі рэгістрацыямі на сайце будуць паведамленні пра шчурак-пчалаедак — гэта від з Чырвонай кнігі Беларусі. Калі месца гнездавання на пэўнай тэрыторыі пацвердзіцца, спецыялісты па прыродаахоўных пытаннях АПБ будуць спрыяць перадачы гэтых месцаў пад ахову.

 

Сустрэнем вясну разам з птушкамі!
 

Кантактная асоба – Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Жывая вясна», +375 29 2648766, springalive@ptushki.org 

 

Даведка «Жывой вясны»: 

Кампанія «Жывая вясна» пачалася ў 2006 годзе як еўрапейскі праект. Потым далучылася і Сярэдняя Азія. З 2010 года «Жывая вясна» пайшла ў Афрыку: з верасня жыхары гэтага кантынента назіраюць, як абраныя пяць відаў птушак ляцяць на зімоўку ў іх краіны. У мінулым годзе ў звыш за 700 падзеях кампаніі паўдзельнічалі больш за 150 000 чалавек у краінах Еўропы, Центральнай Азіі і Афрыкі. Дзякуючы вашаму актыўнаму ўдзелу наша краіна апынулася на 3-м месцы сярод 55 краін-удзельніц. Падрабязней чытаць тут.

 

Умовы конкурсаў кампаніі  "Жывая вясна-2018"


Метадычныя распрацоўкі для правядзення кампаніі "Жывая вясна-2017"

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2018" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино