In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Чорнагаловыя шчыгелы: чарада, вецер і шторм з птушак

З восені, калі стала вядома, хто стаў Птушкай 2018 года, мы сустракалі яе на нашых выездах, пэўна, штораз.

Атрымлівалася нават паздымаць шчыгелаў на фота ці відэа, але ўсё не хапала нейкага маштабу, каб зробленае пазітыўна ўразіла.

Насамрэч шчыгелам, як і многім іншым нашым зімуючым птушкам, шмат ад нас не трэба: ні сала, ні нават семак. Ім трэба іх любімае пустазелле, на якім яны знойдуць усё неабходнае, каб не толькі выжыць падчас зімы, але і назапасіць энергію і рэчывы для хуткага пачатку размнажэння.

Для шчыгелаў улюбёнае пустазелле – дзядоўнік, ці лопух. І там, дзе яго шмат, шмат можа быць і гэтых птушачак.

Штотыдзень мы прыязджалі ў пойму Свіслачы ў Водлы, і часам нават бачылі там чародкі шчыгелаў. Калі-нікалі я нават спрабаваў здымаць іх, але было то задалёка, то ўжо зацёмна, і нічога (вельмі) цікавага не атрымлівалася.

Да нядаўняга дня. Калі мы змаглі наблізіццана машыне да месца іх сталавання і паздымаць, як яны  робяць то шчыгелавы вецер, то нават шторм.

 

Дзмітрый Вінчэўскі для birdwatch.by

Фота і відэа аўтара

Таксама глядзіце
Знаёмся са шчыгелам — птушкай 2018 года!
Прапануем кандыдатаў... на званне Птушкі 2019 года!
Зоочетверг: Год щегла
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!