In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Знаёмся са шчыгелам — птушкай 2018 года!

Ужо два месяцы як новы герой года «ўступіў у свае правы». Чорнагаловы шчыгел – яркая птушка з прыгожым голасам!

У межах кампаніі "Шчыгел – птушка 2018 года" мы ладзім шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх — паказаць прыгажосць і прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду. Спампаваць палажэнне конкурсаў у рамках кампаніі "Шчыгел — птушка 2018 года."
 

Самыя важныя і цікавыя факты пра птушку года мы аформілі ў прэзентацыі "Шчыгел — птушка 2018года"Пампуй і глядзі!


Шчыгел умее здзіўляць. Не верыш? Тады чытай
10 цікавых фактаў пра шчыгла!

Калі ў цябе ёсць карысныя ідэі і прапановы, якія можна ажыццявіць у рамках кампаніі, дасылай іх, калі ласка, на паштовую скрыню каардынатара salavei@ptushki.org.
Будзем вельмі ўдзячныя!

Прыродаахоўныя мерапрыемствы ў межах кампаніі

Адна з пагрозаў для шчыглоў і іншых птушак — шкляныя вокны: птушкі не заўважаюць іх і разбіваюцца. АПБ заклікае размяшчаць на такіх паверхнях адмысловыя налепкі, гэта зменшыць колькасць птушыных ахвяраў. 

Свойскія і бадзяжныя каты таксама скарачаюць жыццё птушцы года. Калі ў цябе ёсць кот, паклапаціся пра тое, каб надзець яму ашыйнік са званочкам: кот не зможа ўпаляваць птушку года. 

Сустрэў птушку года — занясі інфармацыю пра сустрэчу ў базу дадзеных. Кожная сустрэча гэтай птушкі — і зімой, і летам — вельмі важная. Дапамажы навукоўцам скласці мапу!

Паслухаць голас птушкі 2018 года і паназіраць за яе паводзінамі можна ніжэй на відэафільме студыі Ігара Іванавіча Бышнёва «AVES». Іншыя фільмы гэтай студыі тут.

Нацыянальная кампанія "Птушка года"

Нацыянальную кампанію "Птушка года" АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава, жаўрук-смяцюх.

Таксама глядзіце
Чорнагаловыя шчыгелы: чарада, вецер і шторм з птушак
Прапануем кандыдатаў... на званне Птушкі 2019 года!
Зоочетверг: Год щегла
Свитшоты с птицей 2018 года в поддержку дикой природы!
Щегол — птица 2018 года в Беларуси!
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!