Сапраўднае лета быццам не вярнулася з выраю - у чаканні цяплыні і сонейка прапануем узгадаць, як мы сустракалі вясну і птушак у гэтым годзе.
Сёлета з усіх краін-удзельніц на сайт «Жывой вясны» паступіла болей за 38 000 назіранняў. Ад нашай краіны - звыш 3 000, больш за палову з іх з Мінскай вобласці.
Па агульнай колькасці назіранняў усіх птушак, Беларусь на 3-м месцы сярод 55-ці краін-удзельніц. На першым месцы — Ірландыя (5247 назіранняў), на другім — Латвія (981 назіранне).
Штогод мы атрымліваем дзесяткі лістоў з самымі кранальнымі гісторыямі - напрацягу кампаніі ўдзельнікі дзеляцца ўражаннямі ў Вясновым блогу:
Олег Булгаков, Минская область: «Три года гнездо аистов на старой липе пустовало — ветви сильно разрослись и аистам невозможно было сесть в гнездо. Но нашелся смелый человек, который залез на высоту более 10 метров и обрезал лишние ветви. Этой весной пара аистов снова поселилась в гнезде на старой липе! Очень радостно было их увидеть снова и услышать знакомое клокотание!».
Елена Мозакова, Могилевская область: «Много учащихся нашей школы живут в новостройках нашего города. Так вот эти дома очень понравились ласточкам. И уже пятый год подряд они прилетают в свои гнезда. Строят новый дом и на нем под крышей появляются новые жильцы — ласточки. Я тоже живу в этом доме. Поэтому мы с ребятами каждый год прямо из своих окон встречаем прилет ласточек, а потом в школе дружно делимся своими впечатлениями».
Куды залятала кампанія ў гэтым годзе? «Жывая вясна» наведала «Гуканне вясны» ў Вязынцы, адзначыла Птушыную Ноч музеяў у Музее прыроды і экалогіі і Дзень птушак у Котаўцы, а таксама завітала на фестываль «Суседзі» на Валожыншчыне і Вясенні экафэст Цэнтра экалагічных рашэнняў.
Ці былі незвычайныя сустрэчы? Сёлета пашчасціла «Рэдкай птушцы» АПБ Галіне Шаціла, яна першая заўважыла адну з самых яскравых птушак "Жывой вясны" — шчурку-пчалаедку пад Мінскам, недалека ад г.п Міханавічы. Дзякуем Галіне за знаходку і жадаем новых цікавых назіранняў!
Больш за 100 чалавек прынялі ўдзел у конкурсах «Жывой Вясны». Тэма міжнароднай кампаніі ў гэтым годзе — "Не забірайце птушанят дадому!", яна стала назвай адмысловаму мастацкаму конкурсу.
Хто апынуўся ў пераможцах у гэтым годзе?
Пераможцамі конкурса малюнкаў «Не забірайце птушанят дадому» сталі:
1-е месца: Дар’я Вярэніч
2-е месца: Валерыя Фіцнэр
3-е месца: Іванна Гаруля
Пераможцы фотаконкурса "Птушкі "Жывой вясны":
1-е месца: Яўген Шастакоў
Аўтар фота — Яўген Шастакоў
2 месца: Максім Шастакоў
Аўтар фота — Максім Шастакоў
3 месца: Таццяна Лаўрова і Ірына Бірына-Паўлава.
Аўтар фота — Таццяна Лаўрова
Аўтар фота — Ірына Бірына Паўлава
Вялікі дзякуй усім удзельнікам кампаніі «Жывая вясна». Пераможцы конкурсаў атрымаюць па пошце дыпломы, прызы і памятныя сувеніры ад АПБ.
Вясну правялі, час вітаць лета – з вясёлымі прыгодамі, птушынымі спевамі, падарожжамі і новымі мерапрыемствамі АПБ! Да сустрэчы!