In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Хутка восень: 3 верасня — Birdrace 2016!

3 верасня. 12 гадзін спаборніцтваў з 6 раніцы. Розныя маршруты, розныя людзі і розныя віды. АПБ запрашае ўсіх, хто цікавіцца птушкамі, удзельнічаць у XIII адкрытым Чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі — Birdrace 2016! Спаборніцтвы па традыцыі пройдуць у першую суботу восені — 3 верасня.

Фармат спаборніцтваў6 гадзін раніцы – старт для каманд. Што трэба рабіць і як выйграць? Мэта каманд з 4-х чалавек – убачыць на працягу 12 гадзін больш відаў птушак, чым іншыя каманды. Можна карыстацца любымі транспартнымі сродкамі.

 

Хто можа ўдзельнічаць? Усе жадаючыя, у тым ліку жыхары іншых краін. Два прадстаўніка каманды павінны быць старэйшыя за 18 гадоў.

 

 

Як зарэгістраваць камандуДашліце заяўку ў Сакратарыят АПБ да 18.00 2 верасня на info@ptushki.org.

 

Што пазначыць пры рэгістрацыі каманды?

  • Назва каманды 
  • Склад каманды (4 чалавека, узрост як мінімум 2-х павінны быць больш за 18 год. пазначце капітана каманды)
  • Месца старта
  • Нумар тэлефона для сувязі 

Не адкладайце падачу заяўкі на апошнія дні: запрашайце сяброў і плануйце выходныя зараз! 

У мінулым годзе пад час 12-гадзінных спаборніцтваў каманда «Цмокі» убачыла 112 відаў птушак і стала пераможцам. 

Каманда "Цмокі" (злева направа: Дз.Харковіч, Дз.Табуноў (капітан), Ю.Янкевіч, І.Багдановіч) Каманда "Цмокі" (злева направа: Дз.Харковіч, Дз.Табуноў (капітан), Ю.Янкевіч, І.Багдановіч)

Цікава, што сучасны рэкорд для 12-гадзінных спаборніцтваў у Беларусі — 120 відаў.  У 2014 годзе у спіс каманды "Арлы і стрынаткі" патрапілі 120 відаў птушак. 

Каманда "Арлы і стрынаткі"Каманда "Арлы і стрынаткі"

Ці будзе пастаўлены новы рэкорд у гэтым годзе? Ці зможам мы адшукаць магію лічбаў Чэмпіяната, як у мінулым годзе? Ці пойдуць каманды старымі маршрутамі? І канешне хто стане самым спрытным? Хутка даведаемся адказы на гэтыя і іншыя пытанні!

 

А пакуль – чакаем вашых заявак! Birdrace – унікальныя спаборніцтвы: паспейце далучыцца!  

 

Даведка:

  • Пераможцы і ўдзельнікі Чэмпіяната 2015 — тут
  • Агляд Чэмпіяната 2015 — тут
  • Спампаваць правілы Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі (правілы ад 12 жніўня 2016 г.) 
Таксама глядзіце
За кармушкай у Залессі назіраюць у 30 краінах!
Клуб200 АПБ — першая сотня!
Агляд Клуба200 АПБ: якія новыя і рэдкія для Беларусі віды птушак мы бачылі ў 2017 годзе?
Вакансия АПБ: преподаватель Школы бердвотчеров!
Будь здоров с птицами!
Лучшее фото, дебют и юмор: номинации Чемпионата по фотобердингу
30 сентября — VI Чемпионат Беларуси по фотобердингу!
BirdRace 2017: 126 видов птиц за 12 часов!
BirdRace 2017: на 1-11 рассчитайсь!
BirdRace-2017: команды-участницы