Заклікаем дзетак і дарослых паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце "Закаханы гогаль"! Адсвяткаваць Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя можна на дварэ разам з сябрамі, добрым настроем і крэйдай! Лета, сонейка, птушкі – сапраўдныя крыніцы натхнення, а конкурс малюнкаў на асфальце "Закаханы гогаль" кампаніі «Гогаль – птушка 2016 года»- цудоўная нагода праявіць свае творчыя здольнасці.
Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, замест аркуша паперы выкарыстаць асфальтавае пакрыццё і намаляваць птушку года ў момант яе такавання – у стане «закаханасці», а фотаздымак малюнка даслаць нам. Заляцаецца да самкі, такуе птушка года вельмі адметна — самец выцягвае шыю наперад, затым рэзка закідвае галаву назад на спіну і задзірае дзюбу да неба, пры гэтым адштурхаецца лапамі і ўздымае фантан пырскаў!
Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і сам малюнак, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2016 года на эл. адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай "Малюнак на асфальце", абавязкова паведаміўшы:
Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка, і атрымаюць прыемныя падарункі.
Некалькі яскравых работ для натхнення з мінулагодніх конкурсаў:
УА Каханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара
ДУА "СШ №11 г. Мазыра"
Крылаты дазор ДУА "СШ№9 г.Слуцка" пад кіраўніцтвам Жанны Валетка
Дрысвяцкая СШ
Шчыра жадаем усім удзельнікам конкурса малюнка на асфальце "Закаханы гогаль" добрага надвор’я, творчага настрою і сапраўднага палёту фантазіі!..
Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Гогаль – птушка 2016 года»
salavei@ptushki.org