Засталося трошкі болей за месяц да заканчэння міжнароднай кампаніі "Жывая Вясна-2016", а гэта значыць, што зусім хутка мы падвядзем вынікі нашых веснавых конкурсаў. Калі вы яшчэ не даслалі свае работы, то варта паспяшацца і зрабіць гэта да 31 траўня.
Чакаем вашыя творы на паштовую скрыню springalive@ptushki.org ці па адрасе 220114, г.Мінск, вул. Парніковая,11, пак.4. Ажыві «Жывую вясну» сваёй творчасцю!
Нагадаем, якія конкурсы «Жывой вясны» чакаюць сваіх удзельнікаў у гэтым годзе.
Эльга Папова — 1 месца фотаконкурса "Жывой вясны-2014"
1. Конкурс "Найлепшае фота "Жывой вясны"
Тэрмін: 1 сакавіка – 31 траўня 2016 г.
Апісанне конкурса
Да конкурса прымаюцца ўласныя фота з выявамі птушкі (-ак) «Жывой Вясны» (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка).
Хто можа ўдзельнічаць
Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў.
Як даслаць працу на конкурс
Дасылайце свае фота з птушкамі «Жывой вясны» на сайт праз форму "дадаць назіранне" ці адпраўляйце на паштовую скрыню springalive@ptushki.orgз пазнакай "конкурс"ці пакінуцьу адмысловых альбомах у сац.сетках Укантакцеі Фэйсбуку
Вынікі
Вынікі будуць падведзены 1 чэрвеня 2016 года.
Лепшыя працы з'явяцца на сайце "Аховы птушак Бацькаўшчыны", прымуць удзел у фотавыставе,
3 пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы!
Аўтарскія правы:
Дасылаючы малюнкі на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць у любым фармаце работы, прадстаўленыя на конкурс.
Альшэўская Святлана — 1-е месца фотаконкурса "Жывая вясна-2015"
2. Конкурс малюнкаў «Жывая вясна»: «Мая ластаўка»
Тэрмін: 1 сакавіка – 31 траўня 2016
Апісанне конкурса
Конкурс арганізоўвае BirdLife International. Удзельнік павінен прадставіць малюнак, які адлюстроўвае паводзіны вясковай ластаўкі – напрыклад, у працэсе будоўлі гнязда, пры здабычы казурак для ежы, у палеце ці кармленні птушанят.
Кожны ўдзельнік конкурса можа прадставіць толькі АДЗІН малюнак.
Адпраўка малюнка азначае, што ўдзельнік пагаджаецца, што яго асабістыя дадзеныя могуць быць выкарыстаны BirdLife International.
У конкурсе не маюць права ўдзельнічаць: супрацоўнікі арганізацый, якія каардынуюць кампанію «Жывая вясна» і іх сем'і.
Уладзіслаў Яраслаўцаў — пераможца конкурса малюнкаў "Жывая вясна-2014"
Хто можа ўдзельнічаць
Удзельнік конкурса павінен быць не старэйшы за 16 год на момант адпраўкі малюнка і павінен зарэгістраваць свае першае назіранне птушак «Жывой вясны» на сайце www.springalive.net (ці праз смс на кароткі нумар 0841 альбо напісаць у адмысловых суполках сац. сетак vk.com/springalive і www.facebook.com/Springalive.Belarus .
Як даслаць працу на конкурс
Удзельнік павінен альбо
(1) зарэгістраваць свой малюнак праз сайт www.springalive.net ці
(2) перадаць (даслаць) свой малюнак Каардынатару «Жывой вясны» сваей краіны са словамі(запісам): «Я хацеў бы прыняць удзел у конкурсе «Мая ластаўка». Я пацвярджаю, што гэта мая ўласная праца». Калі ласка, абавязкова пазначайце свой узрост, а таксамапоўнае імя, адрас і тэлефон.
Журы
• Caroline Pridham - Senior Programme Development Manager of BirdLife International
• Claire Thompson — Programme Officer of BirdLife International
• Karolina Kalinowska – International Spring Alive Manager
• Selected personnel of Mitsubishi Corporate Fund for Europe and Africa based at its London office.
Рашэнні журы з'яўляюцца канчатковымі і абмеркаванню не падлягаюць. Арганізатары пакідаюць за сабой права прызначаць замену і / або дадатковых удзельнікаў журы, калі яны, па іх ўласных меркаваннях, лічаць гэта неабходным.
Прызы:
1-е месца: бінокль Opticron;
2-е месца: фотакамера;
3-е месца: кніга «Птушкі і людзі» Марка Кокера з фота Дэвіда Ціплінга («Birds and People» by Mark Cocker).
Лепшыя працы будуць адзначаны «Аховай птушак Бацькаўшчыны» асобна.
Арганізатары пакідаюць за сабой права замяніць прызы супастаўляльнай каштоўнасці і / ці ўносіць змены ў прызы і / ці прызавых катэгорый, калі яны, па іх ўласных меркаваннях, лічаць гэта неабходным.
Вынікі
Вынікі будуць прадстаўлены на сайце www.springalive.net 31-га ліпеня 2015. Пераможцы конкурса будуць інфарміраваны праз e-mail прадстаўнікамі BirdLife International.
Аўтарскія правы:
Дасылаючы малюнкі на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць у любым фармаце работы, прадстаўленыя на конкурс.
Вясна пачынаецца не тады, калі цяплее, а тады, калі вяртаюцца птушкі! Калі вы хочаце наблізіць прыход сапраўднай вясны, дадавайце свае птушыныя назіранні.
Як дадаць назіранне?
Калі вы ўбачыце ці пачуеце птушак «Жывой вясны» зарэгіструйце назіранні адным з прапанаваных спосабаў:
· на сайце «Жывой вясны» пры дапамозе формы "Дадаць назіранне"
· СМС-паведамленне на кароткі нумар 0841 (Абавязкова напісаць імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак – спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
· напісаць сваё назіранне ў суполках у сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте.
P.S Пытанні наконт удзелу ў конкурсах ці ўдзелу ў кампаніі «Жывая вясна» Вы заўседы можаце даслаць каардынатару кампаніі «Жывая вясна» ў Беларусі – Карыне Салавей (salavei@ptushki.org , ці па тэл. +37529 2648766)